Эрнст Тэадор Амадэй Гофман | |
---|---|
Ernst Theodor Amadeus Hoffmann | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Ernst Theodor Wilhelm Hoffmann |
Псеўданімы | E. T. A. Hoffmann |
Дата нараджэння | 24 студзеня 1776[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 25 чэрвеня 1822[2][4][…] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Maria Thekla Michaelina Hoffmann[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | 1809 — чэрвень 1822 |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | навела |
Мова твораў | нямецкая |
Подпіс | |
etahg.de | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрнст Тэ́адор Ві́льгельм Амадэ́й Го́фман (ням.: Ernst Theodor Amadeus Hoffmann; 24 студзеня 1776, Кёнігсберг, цяпер Калінінград — 25 жніўня 1822, Берлін) — нямецкі літаратар, кампазітар, мастак рамантычнага кірунку. Псеўданім як кампазітара Іаган Крэйслер.
Вывучаў права ў Кёнігсбергскім універсітэце. Арганізаваў філарманічнае таварыства, сімфанічны аркестр у Варшаве (1804-07). У 1807-13 дырыжор і кампазітар у тэатрах Берліна, Бамберга, Лейпцыга і Дрэздэна.
Э. Гофман аўтар адной з першых рамантычных опер «Ундзіна» (1814), сімфоній, камерна-інструментальных і харавых твораў. Першая навела «Рыцар Глюк» (1809). Творы 1809-14 аб’яднаны ў кнігу «Фантазіі ў манеры Кало» (т. 1-4, 1814-15).
У цэнтры творчасці Э. Гофмана — тэмы мастака і мастацтва, музыкі і музыкантаў; асноўная ідэя — невырашальнасць канфлікту паміж мастаком і грамадствам; скразныя вобразы — мастак і філістэр. У цыкле навел «Крэйслерыяна» (1814) і ў «Фрагментах біяграфіі Іаганеса Крэйслера», уведзеных у раман «Жыццёвыя погляды ката Мура», Э. Гофман стварыў трагічны вобраз геніяльнага музыканта Крэйслера, самотнага, асуджанага на пакуты сярод людзей, далёкіх ад мастацтва.
Светлай і радаснай фантастыцы казак «Шчаўкунок і Мышыны кароль», «Чужое дзіця», «Прынцэса Брамбіла» і інш. супрацьстаіць змрочны і злавесны каларыт у рамане «Эліксіры д’ябла» (1815-16) і «Начных алавяданнях» (т. 1-2, 1817). Ён папярэджваў аб небяспецы аўтаматызацыі грамадскай свядомасці (навела «Пясочны чалавек»), адчужанасці чалавека і вынікаў яго працы ў грамадстве, заснаваным на ўладзе золата. Казка «Малы Цахес, празваны Цыноберам» (1819) — вострая сатыра на феадальна-бюргерскую рэчаіснасць Германіі пач. XIX ст. Сярод лепшых твораў Э. Гофмана зборнік навел «Серапіёнавы браты» (т. 1-4, 1819-21).
Вяршыня творчасці — незавершаны раман «Жыццёвыя погляды ката Мура» (т. 1-2, 1820-22), пабудаваны на іранічнай паралелі паміж светам жывёл і светам людзей. Яго «Апошнія апавяданні» выдадзены ў 1825 годзе.
Тэмы і вобразы твораў Э. Гофмана знайшлі ўвасабленне ў творчасці Р. Шумана («Крэйслерыяна»), Р. Вагнера («Лятучы галандзец»), П. Чайкоўскага («Шчаўкунок»), А. Адана («Жызэль »), Л. Дэліба («Капелія»), П. Хіндэміта («Кардыльяк») і інш. Э. Гофман — герой опер Ж. Афенбаха («Казкі Гофмана ») і Г. Лачэці («Гофман»). «Беларускі гафманізм» у творчай манеры Я. Баршчэўскага, аўтара «Шляхціца Завальні», трапна заўважыў Р. Падбярэскі (арт. «Беларусь і Ян Баршчэўскі», 1844).
Эрнст Тэадор Амадэй Гофман на Вікісховішчы |