Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 лістапада 1907[1] |
||||||||||||||||||
Памёр |
3 ліпеня 1984 (76 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Уругвай | ||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрнэста Маскероні (ісп.: Ernesto Mascheroni; 21 лістапада 1907 — 3 ліпеня 1984) — футбаліст зборнай каманды Уругвая. Абаронца. Чэмпіён свету 1930.
Пачаў кар’еру ў клубе «Белья Віста», аднак сапраўдную славу атрымаў у 1930 годзе. Гулец стаў выступаць за зборную Уругвая. З 1930 па 1940 год ён правёў 13 матчаў за «Селеста». Стаў чэмпіёнам свету ў 1930 годзе. У 1930 годзе Маскероні выступаў за сціплую каманду «Алімпія» з Мантэвідэа, але літаральна адразу перайшоў у «Пеньяроль». Чатырохразовы чэмпіён Уругвая (1932, 1936, 1937, 1938) у складзе гэтага клуба.
У 1934 годзе Маскероні пераехаў у Італію, дзе выступаў за «Амбразіяну» (цяпер — «Інтэрнацыянале») да 1936 года. У 1935 годзе ён адыграў 2 матчы за зборную Італіі. Пасля вяртання ва Уругвай Эрнэста зноў выступаў за «Пеньяроль» (1936—1940).
Маскероні да 1984 г. быў апошнім прадстаўніком зборнай Уругвая чэмпіёнскага складу 1930 года.