Эрык Ахарыус | |
---|---|
шведск.: Erik Acharius | |
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1757[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 1819[2][3][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, урач, ліхенолаг, міколаг, натураліст |
Навуковая сфера | батаніка, мікалогія |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Ach.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Э́рык Аха́рыус (шведск.: Erik Acharius,[4] 10 кастрычніка 1757, г. Еўле, Швецыя — 14 жніўня 1819, г. Вадстэна) — шведскі батанік, міколаг і медык.
У 1773 годзе паступіў ва Упсальскі ўніверсітэт і быў адным з апошніх студэнтаў вялікага Карла Лінея. Пазней працаваў у Каралеўскай акадэміі навук у Стакгольме і скончыў сваю медыцынскую адукацыю ў 1782 годзе ў Лундскім універсітэце. З 1789 года займаў пасаду правінцыйнага медыка ў горадзе Вадстэна, дзе і памёр у 1819 годзе.
Распрацаваў першую класіфікацыю, у якой улічыў дыягнастычную прыкмету грыбоў — пладовыя целы.
Увёў шэраг тэрмінаў, што ўжываюцца пры марфалагічных апісаннях лішайнікаў.
Прафесар у Вадстэне.
Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук (1796), Лонданскага Лінееўскага таварыства (1801), а таксама Каралеўскага таварыства навук ва Упсале (1810).
У гонар Эрыка Ахарыуса названы наступныя расліны:
а таксама насякомае: