Якапа Амігоні

Якапа Амігоні
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр
Дата нараджэння 1682[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 1752(1752-08-21)[4][5][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Maria Antonia Marchesini[d]
Дзеці Caterina Amigoni Castellini[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якапа Амігоні (іт. Jacopo Amigoni; каля 16751752) — італьянскі гістарычны і партрэтны жывапісец.

Якапа Амігоні нарадзіўся ў 1675 годзе ў Венецыі. Свае першыя карціны напісаў у родным горадзе, але потым шмат падарожнічаў па Еўропе, дзе яго партрэты карысталіся вялікім попытам. Некаторы час працаваў у Францыі, а потым на службе курфюрста баварскага Максіміліяна II. У 1729 годзе Якапа Амігоні перабраўся ў Лондан.

Пачынаючы з 1747 года і да самай смерці жыў і працаваў у Мадрыдзе, дзе ён, па замове іспанскага караля Фердынанда VI, напісаў для араторыі Сан-Сальвадора «Святое сямейства», а ў Аранжуэце плафонную карціну.

Якапа Амігоні памёр у 1752 годзе ў званні прыдворнага жывапісца іспанскіх манархаў. Сярод яго вучняў былі П'етра Антоніа Навелі, Антоніа Дзукі і іншыя.

Яго творы захаваліся ў замку Шлайсхайм каля Мюнхена, у карцінных галерэях і цэрквах баварскай сталіцы, а таксама ў розных музеях і прыватных калекцыях па ўсім свеце. Частка з іх была страчана падчас Другой сусветнай вайны.

  1. BeWeB Праверана 15 лютага 2021.
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. а б Dr. Constant v. Wurzbach Amigoni, Jakob // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 1. — S. 31.
  4. Jacopo Amigoni // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Jacopo Amigoni // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Kunstindeks Danmark Праверана 12 лютага 2023.