Ян-дзі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Цзянь | ||||||
Пераемнік | Emperor Gong of Sui[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
569[1][2][…] |
||||||
Смерць |
11 красавіка 618[3] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Суй | ||||||
Бацька | Ян Цзянь[4] | ||||||
Маці | Empress Dugu Qieluo[d] | ||||||
Жонка | Empress Xiao[d][4], Princess Guangde[d], Chen Nüchou[d], Consort Xiao[d], Прынцэса Нін’юань, Ronghua[d], Consort Yin[d], Consort Zhang[d], Consort Tang[d], Consort Tian[d], Consort Tian[d], Wang[d] і Q108686048? | ||||||
Дзеці | Yang Zhao[d][4], Yang Jian[d][4], Yang Gao[d], Princess Nanyang[d], Consort Yang[d], невядома і Princess Huainan[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Гуан (кіт. трад. 楊廣, піньінь Yang Guang, троннае імя Ян-дзі (569 — 11 сакавіка 618) — другі імператар кітайскай дынастыі Суй, другі сын імператара Вэня. Гады кіравання: 604—617. У гістарычнай літаратуры часцей за ўсё ўжываецца імя Суй Яндзі (隋煬帝) — Суйскі імператар Ян.
Таксама вядомы пад імёнамі Ін (кіт.: 英), Амо (кіт.: 阿摩), а таксама імператар Мін (кіт.: 明帝) у часы кароткага праўлення яго ўнука Ян Туна.
Уласным імем імператара Ян было Ян Ін. Па радзе варажбіта яго бацька змяніў імя сына на Ян Гуан. Пасля заснавання дынастыі Суй у 581 годзе Ян заняў пасаду прынца Цзінь. У 588 годзе ён быў прызначаны камандзірам 5 армій, якія ўварваліся ў Паўднёвую дзяржаву дынастыі Чэнь і заваявалі яе. Ваенныя поспехі Ян Гуана і паражэнні яго старэйшага брата Ян Ёна зрабілі магчымым абвяшчэнне першага крон-прынцам. У 604 годзе бацька абодвух братоў памёр пры загадкавых абставінах, і Ян Гуан узышоў на сталец пад імем імператара Яна.
Імператар Ян правіў з 604 да 617 года і завяршыў многія буйныя інжынерныя праекты, уключаючы будаўніцтва Вялікага канала рукамі 2 мільёнаў рабочых. Ён спрыяў рэканструкцыі Вялікай Кітайскай сцяны, што забрала жыцці 6 мільёнаў чалавек. У часы яго кіравання 8 мільёнаў кітайцаў былі задзейнічаны на аднаўленнях імператарскіх палацаў, дарог, ваеннай тэхнікі і караблёў.
Манарх спрабаваў пашыраць межы сваёй імперыі, але рабіў гэта няўдала. Заваёва паўднёвай в’етнамскай дзяржавы Чампа ў 605 годзе правалілася з-за страты арміі, якую знішчыла малярыя, а тры няўдалыя кампаніі супраць карэйскай дзяржавы Кагуро ў 612—614 гадах знясілілі кітайскую казну і прывялі да гібелі трох мільёнаў кітайскіх салдат.
Празмерныя будаўнічыя планы і знешнепалітычныя амбіцыі імператара Яна выклікалі народнае паўстанне ў Паўночным Кітаі. Манарх паспрабаваў выратавацца на поўдні, але ў 618 годзе быў задушаны сваім генералам Юэвэнем Хуанцзі . Няўдалая палітыка кіраўніка каштавала жыцця не толькі яму самому, але і яго дынастыі, якая спыніла існаванне ў 618 годзе.
У кітайскай гістарыяграфіі і літаратуры імператар Ян паказваецца як адзін з найвялікшых тыранаў у гісторыі Кітая.