Ян Кхама | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Ian Khama тсвана: Ian a Sêrêtsê | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Віцэ-прэзідэнт | Мампаці Мерафхэ (2008 – 2012) Панатшэга Кедзікілвэ (2012 – 2014) Макветсі Масісі (2017 – 2018) |
||||||
Папярэднік | Фестус Магае | ||||||
Пераемнік | Макветсі Масісі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Фестус Магае (1998 – 2008) | ||||||
Папярэднік | Фестус Магае | ||||||
Пераемнік | Мампаці Мерафхэ | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 лютага 1953[1][2] (71 год) |
||||||
Бацька | Серэтсэ Кхама | ||||||
Маці | Ruth Williams Khama[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1977 – 1998 | ||||||
Род войскаў | Узброеныя сілы Батсваны | ||||||
Званне | Генерал-лейтэнант | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Серэтсэ Кхама Ян Кхама (англ.: Seretse Khama Ian Khama, 27 лютага 1953, Вялікабрытанія) — 4-ы прэзідэнт Батсваны з 1 красавіка 2008 да 1 красавіка 2018. З 1 красавіка 1998 года да 1 красавіка 2008 займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Батсваны.
Сын першага прэзідэнта Батсваны Серэтсэ Кхамы і ураджэнкі Вялікабрытаніі Рут Уільямс, якая выйшла замуж за Серэтсэ ў 1948 годзе, калі той вывучаў юрыспрудэнцыю ў Оксфардскім універсітэце.
Прафесійны пілот, да 1998 — камандуючы арміяй. Стаўшы віцэ-прэзідэнтам, у тым жа годзе быў абраны ў парламент. З кастрычніка 1999 да студзеня 2000 — міністр па справах прэзідэнта і дзяржаўнай адміністрацыі. З 22 ліпеня 2003 — старшыня Дэмакратычнай партыі Батсваны.
У красавіку 2022 года Ян Кхама быў выкліканы ў суд сваёй краіны. Былога кіраўніка дзяржавы абвінавачваюць, сярод іншага, у незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі. Справа датуецца 2016 годам[3].