Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 50—70 (да 100)[1] см з кароткім вузлаватым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, шурпатае. Лісце даўжынёй 5—7[1] см, чаргаванае, сядзячае, простае, ланцэтападобнай формы, з зубчастым або суцэльным краем, апушанае. Зверху лісце зялёнага колеру, знізу — шызаватае. Кветкі залаціста-жоўтыя, у кошыках, сабраных па 8 (15) — 40 (80)[1] у парасонападобныя мяцёлкі. Плод — сямянка цёмна-карычневага колеру з брудна-жоўтым чубком.
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[3]. Мезафіт і мезатроф[3]. Расце ў стэпах, на лугах, узлесках і палянах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах і агародах, каля дарог, у парках і садах[3].
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н.1372. Hieracium umbellatum L. [incl. H. filifolium Juxip] — Ястребинка зонтичная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 436. — ISBN 5-87317-163-7.