(56) Мелета | |
---|---|
Адкрыццё | |
Першаадкрывальнік | Г. Гольдшміт |
Месца выяўлення | Парыж |
Дата выяўлення | 9 верасня 1857 |
Эпанім | Melete[d][1] |
Альтэрнатыўныя абазначэнні |
1949 TH; 1986 EN5; 1990 HG4 |
Катэгорыя | Галоўны пояс астэроідаў |
Арбітальныя характарыстыкі | |
JD 2456000.5 |
|
Эксцэнтрысітэт (e) | 0,2369907 |
Вялікая паўвось (a) |
388,378 млн км (2,5961497 а.а.) |
Перыгелій (q) |
296,336 млн км (1,9808864 а.а.) |
Афелій (Q) |
480,421 млн км (3,211413 а.а.) |
Перыяд абарачэння (P) | 1 527,893 сут (4,183 г) |
Сярэдняя арбітальная скорасць | 18,223 км/с |
Схіленне (i) | 8,07019° |
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 193,42463° |
Аргумент перыгелія (ω) | 103,64080° |
Сярэдняя анамалія (M) | 355,49727° |
Фізічныя характарыстыкі[2] | |
Дыяметр | 113,24 км |
Маса | 1,5×1018 кг |
Шчыльнасць | 2,000 г/см³ |
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні | 0,0316 м/с² |
2-я касмічная скорасць | 0,0598 км/с |
Перыяд вярчэння | 18,147 гад |
Спектральны клас | P (Xk) |
Абсалютная зорная велічыня | 8,31m |
Альбеда | 0,0653 |
Сярэдняя тэмпература паверхні | 173 К (−100 °C) |
(56) Мелета — буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да цёмнага спектральнага класа P, багатаму арганічнымі і бязводнымі сілікатамі, а таксама вугляроднымі злучэннямі з магчымай прысутнасцю вады ў відзе лёду. Ён быў адкрыты 9 верасня 1857 года нямецкім астраномам Германам Гольдшмітам з дапамогай 4-х цалевага тэлескопа, размешчанага на шостым паверсе яго кватэры ў Лацінскім квартале Парыжа, і названы ў гонар Мелеты (англ.), музы думкі і медытацыі ў грэчаскай міфалогіі[3].
Астэроід характарызуецца нізкім значэннем альбеда, гэта значыць паверхня астэроіда цёмная. Яго адбівальная здольнасць — 2,6%. (Для параўнання: самы цёмны з вялікіх астэроідаў — (95) Арэтуса. Яго адбівальная здольнасць — 1,9%). Пакрыццё астэроідам зорак на гэты момант назіралася двойчы — 1997 і 2002 гадах.