(97) Клато | |
---|---|
Адкрыццё | |
Першаадкрывальнік | Эрнст Тэмпель |
Месца выяўлення | Марсельская абсерваторыя[1] |
Дата выяўлення | 17 лютага 1868 |
Эпанім | Clotho[d][2] |
Альтэрнатыўныя абазначэнні | A868 DB[3] |
Катэгорыя | Галоўны пояс астэроідаў |
Арбітальныя характарыстыкі[4] | |
|
|
Эксцэнтрысітэт (e) | 0,256 |
Вялікая паўвось (a) |
399,127 млн км (2,668 а.а.) |
Перыгелій (q) |
296,951 млн км (1,985 а.а.) |
Афелій (Q) |
501,304 млн км (3,351 а.а.) |
Перыяд абарачэння (P) | 1 591,758 сут (4,358 г) |
Сярэдняя арбітальная скорасць | 17,932 км/с |
Схіленне (i) | 11,785° |
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 159,761° |
Аргумент перыгелія (ω) | 268,543° |
Сярэдняя анамалія (M) | 218,086° |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 82,83 км |
Маса | ? кг |
Шчыльнасць | ? г/см³ |
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні | ? м/с² |
2-я касмічная скорасць | ? км/с |
Перыяд вярчэння | 35,15 гадз |
Спектральны клас | M |
Абсалютная зорная велічыня | 7,63m |
Альбеда | 0,2285 |
Сярэдняя тэмпература паверхні | ? K |
97 Клато́ (97 Klotho) — астэроід Галоўнага астэроіднага пояса. Адкрыты 17 лютага 1868 года французскім астраномам Эрнстам Вільгельмам Тэмпелем у Марсельскай абсерваторыі, Францыя. Астэроід названы ў гонар Клато, адной з трох багінь лёсу ў старажытнагрэчаскай міфалогіі[5].
Па спектральнай класіфікацыі Толена, Клато адносіцца да астэроідаў класа M, аднак радыёлакацыйныя назіранні альбеда не даюць прамых пацверджанняў пра значную наяўнасць жалезна-нікеліевых кампазітаў у складзе яго паверхні[6]. Эксперыменты, якія праводзяцца з мэтай даследавання колькаснага спетральнага ўплыву сонечнага ветра на астэроіды, выявілі, што фізічныя ўласцівасці Клато сумяшчальныя з энстатытавымі хандрытамі. Аналагічныя ўласцівасці былі выяўлены таксама ў астэроіда Лютэцыя, побач з якім у ліпені 2010 года праляціць еўрапейскі касмічны зонд «Разета». Магчыма, што даследаванні Лютэцыі з блізкай адлегласці дазволяць больш даведацца пра паверхневы склад Клато[7].
Назіранні за Клато ў сакавіку 1990 гады дазволілі вызначыць яго адносна вялікі перыяд вярчэння, які складае каля паўтары зямных сутак[8].
Астэроід не перасякае арбіту Землі і абарочваецца вакол Сонца за 4,36 юліянскіх гадоў[4].