29 верасня — Амерыканскі хард-рокавы гурт «Grand Funk Railroad» ў гэтым годзе з трыо ператварыўся ў квартэт, пазбавіўся ад апошняга слова ў сваёй назве і ўпершыню запісаў сінгл, на якім вакалістам выступіў бубнач групы Дональд Брюэр (англ.: Don Brewer). Гэта прынесла поспех: песня «We-re An American Band» на тыдзень заняла першае месца ў амерыканскім хіт-парадзе. У маі наступнага года іх кавер-версія песні «The Locomotion» ўзначальвала топ ўжо восем тыдняў. Потым гурт вярнуў сабе ранейшую назву, але такіх поспехаў больш не дамагаўся.