AIESEC | |
---|---|
| |
Штаб-кватэра | Ротэрдам |
Тып арганізацыі | Грамадская арганізацыя |
Афіцыйныя мовы | Англійская (у якасці асноўнай пры ўнутранай перапісцы) |
Заснаванне | |
Заснаванне арганізацыі | 1948 |
Абарот |
|
Колькасць членаў | 38 000[1] |
Член у | 65 000 удзельнікаў у 117 краінах |
aiesec.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
AIESEC — найбуйнейшая міжнародная студэнцкая арганізацыя, якая прысутнічае сёння ў 800 універсітэтах 89 краін і тэрыторый і дае студэнтам і маладым спецыялістам магчымасць атрымаць досвед работы за мяжой, развіць лідарскія якасці, будаваць сувязі і знайсці сваё пакліканне і кірунак для будучай працы.
На 2004 год AIESEC мае 18 000 членаў і штогод рэалізуе больш як 3500 замежных стажыровак.
Пасля Другой сусветнай вайны, у 1946 годзе, студэнты з 9 універсітэтаў шасці краін сабраліся ў Льежы, Бельгія, з мэтай стварэння новай формы кааперацыі.
Яны стварылі «Міжнародную асацыяцыю студэнтаў у галіне эканомікі і кіравання» («Association Internationale des Etudiants en Sciences Economiques et Commerciales», AIESEC). Мэтай арганізацыі было стварэнне стасункаў паміж студэнцкімі арганізацыямі і такім чынам стварэнне магчымасцей міжнародных абменаў.
Прэзідэнтам быў абраны Яраслаў Зіх, малады студэнт з Чэхаславакіі. Было вырашана стварыць штаб-кватэру асацыяцыі ў Празе. З прычыны таго, што ў Чэхаславакіі набіралі моц камуністы, AIESEC быў вымушаны пакінуць краіну ў той самы год, каб застацца палітычна нейтральным.
У 1949 годзе быў праведзены другі кангрэс, у Стакгольме. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі сямі краін: Бельгіі, Даніі, Фінляндыі, Францыі, Нідэрландаў, Нарвегіі і Швецыі. Прадстаўнікі краін падпісалі ўстаноўчы дакумент «Міжнароднай асацыяцыі студэнтаў у галіне эканомікі і кіравання» (AIESEC).
Штаб-кватэра AIESEC знаходзіцца ў Ротэрдаме, Нідэрланды.
Сёння акронім «Association Internationale des Etudiants en Sciences Economiques et Commerciales» больш не ўжываецца, бо члены асацыяцыі належаць таксама і да іншых спецыяльнасцей. AIESEC само сабою стала брэндам.
«Мір і рэалізацыя чалавечага патэнцыялу».
«AIESEC гэта міжнародная, непалітычная, некамерцыйная, незалежная, адукацыйная студэнцкая арганізацыя. Яна складаецца са студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, якія зацікаўленыя ў эканоміцы і менеджменце. AIESEC не дыскрымінуе нікога па прынцыпах расы, колеру скуры, пола, сексуальнай арыентацыі, перакананняў, веравызнання, нацыянальнага або этнічнага паходжання».
AIESEC рэалізуе міжнародную праграму стажыраванняў і дапаможныя мерапрыемствы, што даюць практычныя навыкі стажорам, і якія даюць адукацыю членам арганізацыі і іншым зацікаўленым.
У Беларусі AIESEC з’явіўся як частка AIESEC у СССР (потым — AIESEC у Расіі, Беларусі і Казахстане) і быў прадстаўлены лакальнымі камітэтамі (ЛК) у Мінску (1990—2003) і Гродна (1998). Да 2006 Беларусь была фармальна прадстаўленая ў AIESEC Нацыянальным камітэтам AIESEC у Расіі, Беларусі і Казахстане, хаця фактычна ніводнага ЛК на тэрыторыі Беларусі больш не існавала. У пачатку 2006 Беларусь была пазбаўлена нават фармальнага прадстаўніцтва ў AIESEC.