Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG |
Выпуск: | 2008—цяперашні час |
Зборка: | ЗША Расія Егіпет Індыя Тайланд Малайзія |
Тып(ы) кузавы: | 5‑дзв. красовер (5‑месн.) |
BMW E71 | |
---|---|
Гады вытворчасці: | 2008—2014 |
КПП: | 6-хутк. АКПП 8-хутк. АКПП |
Колавая база: | 2933 |
Даўжыня: | 4877 |
Шырыня: | 1983 |
Вышыня: | 1684-1690 мм |
Маса: | 2145–2380 кг |
Дызайнер: | П'ер Лясерк |
BMW E71 на Вікісховішчы |
BMW F16 | |
---|---|
Гады вытворчасці: | 2014—цяперашні час |
КПП: | 8-хутк. АКПП |
Колавая база: | 2933 |
Даўжыня: | 4909 |
Шырыня: | 1989 |
Вышыня: | 1702 |
Каляіна задняя: | 1706 |
Клірэнс: | 212 |
Маса: | 2100–2260 кг |
Грузападымальнасць: | 715 кг |
BMW F16 на Вікісховішчы |
BMW X6 — першы аўтамабіль красовер класа люкс нямецкай кампаніі BMW (або Sports Activity Coupé (SAC) ці спартовае SUV — купэ па вызначэнні вытворцы).
BMW X6 першага пакалення (E71) абсталяваны традыцыйнымі бензінавым ці дызельным рухавікамі, а для аматараў экалагічнага ладу жыцця меў версію з гібрыдным (электра-бензінавым) сілавым агрэгатам пад назвай «ActiveHybrid». Паўнапрывадныя версіі маюць серыйную класіфікацыю «xDrive».
Упершыню аўто як канцэпт-кар было прадэманстравана на Франкфурцкім аўтасалоне ў 2007 годзе. Канцэпт вельмі спадабаўся спецыялістам і патэнцыяльным спажыўцам. Таму серыйны выпуск і продаж пачаліся ўжо ў наступным 2008 годзе.
У 2009 годзе выйшла версія BMW X6M і ActiveHybrid X6 з V8 (індэкс E72) — гібрыдны аўтамабіль, аснашчаны парай электраматораў і сумарнай аддачай сілавой устаноўкі ў 485 к.с.
Х6 збіраюць на заводах ЗША, Расіі, Егіпта, Індыі, Тайланда, Малайзіі[1].
У 2012 годзе Х6 атрымаў невялікую мадэрнізацыю: злёгку змянілася знешнасць, з’явіліся новыя опцыі.
Мадэль | Аб’ём, см³ | Тып рухавіка | Магутнасць, кВт | Круцільны момант, Нм | Максімальная хуткасць, км/г | 0-100 км/г, сек | Расход паліва, л/100 км | Выкід CO2, г/км | Вага, кг |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Бензінавыя | |||||||||
xDrive35i | 2979 | R6 | 225 (306 к.с.) пры 5800-6250/хв | 400 пры 1300-5000/хв | 240 | 6.7 | 10.9 | 262 | 2145 |
xDrive50i | 4395 | V8 | 300 (407 к.с.) пры 5500-6400/хв | 600 пры 1750-4500/хв | 250 | 5.4 | 12.5 | 299 | 2265 |
X6 M | 4395 | V8 | 408 (555 к.с.) пры 6000/хв | 680 пры 1500-5650/хв | 250 | 4.7 | 13.9 | 325 | 2380 |
ActiveHybrid X6 | 4395 | V8 | 357 (485 к.с.) (камбініравана) | 780 | 236 | 5.6 | 9.9 | 231 | 2500 |
Дызельныя | |||||||||
xDrive30d | 2993 | R6 | 173 (235 к.с.) пры 4000/хв | 520 пры 2000–2750/хв | 220 | 8.0 | 8.2 | 217 | 2150 |
xDrive35d | 2993 | R6 | 210 (286 к.с.) пры 4400/хв | 580 пры 1750–2250/хв | 236 | 6.9 | 8.3 | 220 | 2185 |
У красавіку 2009 года грамадскасці была прадстаўлена спартыўная версія X6 M, якая ўяўляе сабой мадэль xDrive50i з фарсіраваным да 555 к.с. рухавіком з падвойным турбанаддзіманнем. Дапрацоўцы таксама падвергнуліся падвеска, рулявое кіраванне, сістэма поўнага прывада і, у нязначнай ступені, элементы інтэр’еру і экстэр’ера. BMW Х6 М і Х5 М сталі першымі ў гісторыі BMW Motorsport аўтамабілямі з поўным прывадам, турбіраваным рухавіком і ў сегменце SUV.
За магутнасць гэтага пазадарожніка адпавядае 4,4-літровы рухавік V8 з падвойным турбанаддзіманнем. Прадукцыйны васьміцыліндравы рухавік генерыруе ўражлівыя 567 конскіх сіл пры 6 000—6 500 абаротах у хвіліну і 76,5 кг/м круцільнага моманту пры 2 000-5 000 абаротах у хвіліну. Да таго ж, рухавік атрымаў спецыяльную масленую сістэму, якая дазваляе яму абсалютна нармальна функцыянаваць нават пры адносна нізкіх і высокіх тэмпературах. Васьміступеньчатая каробка перадач M Steptronic спалучаецца са спецыяльнай версіяй сістэмы поўнага прывада xDrive, якая, у сваю чаргу, раўнамерна размяркоўвае магутнасць на пярэднія або заднія колы ў залежнасці ад тыпу дарожнага пакрыцця. Каробку перадач можна пакінуць у аўтаматычным рэжыме або пераключаць з дапамогай рычага, размешчанага за рулявым колам. Усе гэтыя характарыстыкі дазваляюць аўтамабілю дасягаць адзнакі ў 96,5 км/г за 4,2 секунды, уражлівы паказчык, асабліва з улікам вагі пазадарожніка ў 2 268 кг. Гранічна дапушчальная хуткасць дасягае паказчыка ў 249,5 км/г. Чакаць празмернай эканамічнасці ад такога транспартнага сродку, вядома, не варта, але дзякуючы наяўнасці сістэмы старт/стоп, можна атрымаць такія паказчыкі, як: 16,8 л/100км у горадзе і 12,38 л/100км на трасе[2].
На аўтасалоне ў Лос-Анджэлесе восенню 2014 года дэбютаваў BMW X6 другога пакалення з індэксам F16, распрацаваны на аснове BMW X5 (F15).
Гама сілавых агрэгатаў спачатку была абмежавана адным бензінавым рухавіком V8 і двума раднымі шасціцыліндравымі дызелямі. Бензінавы бітурбаматор V8 4.4 л у BMW X6 xDrive 50i магутнасцю 450 к.с. і круцільным момантам 650 ньютан-метраў пры 2000 аб/хв, разгон да 100 км/г за 4,8 с. Да вясны 2015 года да яго далучыліся цяперашняя радная «шасцёрка» BMW X6 xDrive 35i (306 к.с., 400 Нм). З ёй BMW X6 xDrive 35i здольны дабрацца да сотні за 6,4 с. Базавы трохлітровы турбадызель на X6 xDrive 30d развівае 258 к.с. і 560 Нм. Захавалася і версія X6 M50d з лінейкі M Performance з трыма турбакампрэсарамі — 381 к.с. і 740 Нм. Да вясны 2015 лінейку папоўніў 313-моцны X6 xDrive 40d. Усе рухавікі — Еўра-6.
BMW X6 2016 атрымалі некалькі абнаўленняў, такія як мадэрнізаваны Bluetooth, а ў мадэлях V8 і 4-зонным клімат-кантролем.
Базавыя мадэлі BMW X6 2016 года камплектуюцца 6-цыліндравым рухавікамі, мадэль sDrive35i аснашчана заднім прывадам, а sDrive50i — поўным прывадам. Іншыя базавыя характарыстыкі ўключаюць у сябе: скураны салон, панарамны люк на даху, парковачныя датчыкі, падзеленыя заднія сядзенні 40/20/40, 10-пазіцыйныя пярэднія сядзенні з падагрэвам і ўніверсальны пульт ад гаражных дзвярэй. Нядаўна абноўлены Bluetooth дазваляе вадзіцелям лепш кантраляваць падлучаныя прыстасаванні і інтэграваць іх са стандартнай інфармацыйна-забаўляльнай сістэмай «IDrive», якая ўключае ў сябе навігацыю, 9 дынамікаў, AM / FM / CD-плэер з паточнай перадачай праз Bluetooth, USB порт і жорсткі дыск для захоўвання музыкі[3].
Сілавыя агрэгаты X6 2017 года ў значнай ступені імітуюць X5. Базавы турбанаддзімны 3.0-літровы рухавік знаходзіцца ў заднепрывадных sDrive35i і паўнапрываднай xDrive35i, абодва выкарыстоўваюць тую ж 8-ступеньчатую аўтаматычную каробку перадач. У xDrive50i таксама даступны 4.4-літровы V-8 з падвойным турбанаддзіманнем і магутнасцю 445 к. с. Ён адказвае за 4.8-секундны разбег да 100 км. Але на гэтым BMW X6 не спыняецца. Павышаны турбанаддзімны V-8 паказвае 567 к. с. і здольны разагнацца ўсяго за 4 секунды ў X6 M. Максімальная хуткасць — 250 км/г. Выдатак паліва ў цяперашняй версіі BMW X6 прадугледжваецца на ўзроўні 11.2 л/100 км у змяшаным цыкле. Такім чынам, высокая прадукцыйнасць X6 сцвярджае, што тэхналогія апраўдвае амбіцыі[4].
Мадэль | Код рухавіка | Аб’ём | Цыліндраў | Магутнасць, кВт | Круцільны момант пры аб/хв | Vмакс км/г | 0-100 км/г с | Расход паліва л/100 км | Выкід CO2 | Вага | Гады вытворчасці |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Бензінавыя | |||||||||||
xDrive35i | N55B30 | 2979 см³ | Р6 | 225 кВт (306 к.с.) пры 5800-6400 | 400 Нм пры 1200-5000 | 240 | 6,4 | 8,5-8,6 | 198 гр/км | 2100 кг | з 11/2014 |
xDrive50i | N63B44 | 4395 см³ | V8 | 330 кВт (450 к.с.) пры 5500-6000 | 650 Нм пры 2000-4500 | 250 | 4,8 | 9,7 | 225 гр/км | 2245 кг | з 11/2014 |
X6 M | N63B44 | 4395 см³ | V8 | 423 кВт (575 к.с.) пры 6000-6500 | 750 Нм пры 2200–5000 | 250 | 4,2 | 11,1 | 258 гр/км | 2340 кг | з 01/2015 |
Дызельныя | |||||||||||
xDrive30d | N57D30OL | 2993 см³ | Р6 | 190 кВт (258 к.с.) пры 4000 | 560 Нм пры 1500-3000 | 230 | 6,7 | 6,0 | 157 гр/км | 2140 кг | з 11/2014 |
xDrive40d | N57D30TOP | 2993 см³ | Р6 | 230 кВт (313 к.с.) пры 4400 | 630 Нм пры 1500–2500 | 240 | 5,8 | 6,2−6,3 | 163 гр/км | 2180 кг | з 11/2014 |
M50d | N57D30S1 | 2993 см³ | Р6 | 280 кВт (381 к.с.) пры 4000−4400 | 740 Нм пры 2000−3000 | 250 | 5,2 | 6,6 | 174 гр/км | 2260 кг | з 11/2014 |
Каляндарны год | Усяго сабрана X6(X6M) | Продаж у ЗША (гібрыды) |
---|---|---|
2008 | 26,580[5] | 4,548 |
2009 | 41,667[6] | 4,787[7] |
2010 | 46,404[8] (3,082)[9] | 6,257 (248)[10] |
2011 | 40,822 | 6,192[11] |
2012 | 43,689 | 6,749[12] |
2013 | 36,688[13] | 5,549 |
2014 | ||
2015 | 7,906[14] | |
2016 | 7,117[14] |
← назад — Аўтамабілі BMW, 1990-я–цяперашні час
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | Серыя | 1990-я | 2000-я | 2010-я | 2020-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | |||||||
Кампакт | 1er | E81/82/87/88 | F20/21 | F40 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F52 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
2er | F22/23 | G42 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F45/46 | U06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сярэдні | 3er | E30 | E36 | E46 | E90/91/92/93 | F30/31/35 | G20 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
3 GT | F34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4er | F32/33/36 | G22 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы сярэдні | 5er | E34 | E39 | E60/E61 | F10/11/18 | G30 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы | 5 GT | F07 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
6er | E24 | E63/E64 | F06/12/13 | G32 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
7er | E32 | E38 | E65/E66 | F01/02/03/04 | G11/12 | G70 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Купэ | 8er | E31 | G15 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Родстар | Z | Z1 | Z3 | Z4 | G29 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спорткар | Z8 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4x4 | X1 | E84 | F48/F49 | U11/U12 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X2 | F39 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X3 | E83 | F25 | G01 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X4 | F26 | G02 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X5 | E53 | E70 | F15 | G05 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X6 | E71/E72 | F16 | G06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X7 | G07 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX3 | G08 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX | iX | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i | i3 | I01 | G28 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i4 | I4 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i5 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i7 | G70 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i8 | I12 |