Bastille | |
---|---|
![]() | |
![]() «Bastille» выступае на «Coachella» у 2014 годзе. | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | сінці-поп |
Гады | 2010 — нашыя дні |
Краіна |
![]() |
Горад | Лондан |
Адкуль | Лондан |
Мова песень | англійская |
Лэйблы | Virgin Records |
bastillebastille.com (англ.) | |
![]() |
«Bastille» (стылізавана як BΔSTILLE) — англійскі інды-рок гурт, заснаваны ў Лондане ў 2010 годзе. Першапачаткова ствараўся ў якасці сольнага праекта спевака, прадзюсара і аўтара песень Дэна Сміта, які пазней і вырашыў стварыць гурт.
Назва гурта звязана з Днём узяцця Бастыліі, таму што Дэн Сміт нарадзіўся ў гадавіну яго святкавання — 14 ліпеня.
Дэбют Bastille адбыўся ў чэрвені 2011 года з бісайдам «Flaws» / «Icarus», які быў выпушчаны на незалежным лэйбле Young & Lost Club. Гурт звярнуў на сябе ўвагу пасля таго, як павыкладываў у Сеціва некалькі дадатковых трэкаў, якія дапамаглі атрымаць падтрымку ў яго развіцці. У Bastille атрымалася выступіць на некалькіх буйных брытанскіх фестывалях, у тым ліку на Glastonbury, Isle of Wight і Blissfields.
27 красавіка 2012 года Bastille дэбютуюць на Virgin Records з сінглам «Overjoyed»[1]. Далей выйшлі сінглы «Bad Blood», «Flaws» і «Pompeii». Менавіта «Pompeii» прынёс поспех гурту і дасягнуў 2-га месца ў афіцыйным хіт-парадзе сінглаў Вялікабрытаніі[2], а таксама заняў 1-ае месца ў чарце Шатландыі. 4 сакавіка 2013 года адбыўся рэліз дэбютнага альбома Bad Blood, які дасягнуў вяршыні чарта альбомаў Вялікабрытаніі[3]. 17 ліпеня таго ж года гурт выпускае ў якасці сінгла «Things We Lost In The Fire».
![]() |
Bastille на Вікісховішчы |
---|