Bohemian Rhapsody | |
---|---|
Сінгл Queen | |
Выпушчаны | 31 кастрычніка 1975 |
Мова | англійская[1] |
Жанр | прагрэсіўны рок, хард-рок і прагрэсіўны поп[d] |
Кампазітар | |
Прадзюсар | |
Аўтар песні | Фрэдзі Меркуры[2] |
|
|
|
«Bohemian Rhapsody» («Багемская рапсодыя») — песня брытанскага рок-гурта Queen, выпушчаная ў якасці топавага сінгла з іх чацвёртага студыйнага альбома A Night at the Opera (1975).
Песня з незвычайнай музычнай формай з шасці розных па стылі частак, якія не дзеляцца на куплеты і прыпевы і прадстаўляюць асобныя музычныя напрамкі: оперу і баладу, спевы а капэла і рок.
Песня выдадзена на сінгле вельмі паспяхова, дала сур’ёзны штуршок кар’еры гурта, атрымала сусветную вядомасць. На песню зняты відэакліп, які стаў адным з самых вядомых у гісторыі. Песня выконвалася амаль на ўсіх канцэртах гурта.