Bondarzewiaceae — сямейства грыбоў парадку Сыраежкавых (Russulales).
Распаўсюджаны касмапалітычна, але ў асноўным ва ўмераным поясе. Прадстаўнікі — сапратрофы або паразітуюць на драўніне. Часам выклікаюць белую гніль драўніны. У прыватнасці, від губа яловая (Heterobasidion annosum) мае вялікае эканамічнае значэнне як фітапатаген[1].
Таксон быў названы ў гонар расійскага міколага Апалінарыя Сямёнавіча Бандарцава (руск.) (бел.[2].
Па словах 10-га выдання «Слоўніка грыбоў» (англ.: Dictionary of the Fungi), сямейства складаецца з 8 родаў і 48 апісаных відаў.
Зноскі