Brink | |
---|---|
Распрацоўшчык | Splash Damage |
Выдавец |
Bethesda Softworks 1C |
Лакалізатар | 1C |
Частка серыі | Brink[d] |
Дата выпуску |
NA 13 мая 2011[1] 13 мая 2011 12 мая 2011 |
Жанр | шутар ад першай асобы з элементамі ролевай гульні |
Узроставыя рэйтынгі |
ESRB: T PEGI: 16+ USK: 16+ |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы |
Windows PlayStation 3 Xbox 360 |
Гульнявы рухавік | id Tech 4 |
Рэжымы гульні | аднакарыстальніцкі, шматкарыстальніцкі, кааператыўны |
Мовы інтэрфейсу | англійская і руская |
Носьбіты | DVD-ROM, BD-ROM |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Brink (літаральна бел.: Абрыў) — камп’ютарная гульня ў жанры шутара ад першай асобы з элементамі РПГ, якую распрацавала кампанія Splash Damage і выпусціла Bethesda Softworks для платформаў Microsoft Windows, PlayStation 3 і Xbox 360 13 мая 2011 года[2].
«Brink» сумяшчае ў сабе сольны, кааператыўны і шматкарыстальніцкі рэжым. Гулец сам выбірае баявую ролю.
Створаны чалавекам плывучы горад Ark (бел.: Каўчэг), які складаецца з сотняў адасобленых адзін ад аднаго плывучых астравоў, знаходзіцца на мяжы поўнамаштабнай грамадзянскай вайны. Першапачаткова ён быў пабудаваны ў якасці эксперыментальнага незалежнага і 100% «зялёнага» натуральнага асяроддзя. Пасля хуткага росту ўзроўню сусветнага акіяна на Зямлі, Арк стаў прытулкам для ўсяго чалавецтва. Каля 25 гадоў сацыяльнай нестабільнасці — і жыхары Арка дасягнулі пераломнага моманту.
У выпушчаным трэйлеры — тызеры, паказваецца ціхі мірны горад пад назвай Каўчэг, які ўяўляе сабой «іх бачанне будучыні», стаўшы ўвасобленай вяршыняй дасягненняў навукі і тэхнікі. Планета, на якой размешчаны Каўчэг, падвяргаецца нападу (гукі стральбы ў трэйлеры), і прыходзіць час «апошняй надзеі на выратаванне». У канцы трэйлера гаворыцца, што Каўчэг з’яўляецца выратаваннем для некаторых, але не для ўсіх.
Статычныя выявы, якія змяняюцца ў трэйлеры даюць зразумець, што горад знаходзіцца ў гіганцкай вежы.
Гульня створана на рухавічку id Tech 4 з абноўленым механізмам рэндэрынга і палепшанай падтрымкай шматядравых працэсараў[3].
У канцы ліпеня 2009 г. тэхнічны дырэктар Splash Damage Арнаўт ван Міір (англ.: Arnout van Meer) у інтэрв’ю сайту PC Games Hardware распавёў аб перспектывах і магчымасцях Direct3D 11 для стварэння гульняў[4].
Расійскія сайты аб Brink