Caracal — род млекакормячых сямейства каціных (Felidae).
Назва Caracal была прапанавана Джонам Эдвардам Греем у 1843 годзе, як родавая назва для аднаго адзінага віду каціных, што жыве ў Афрыцы і паўднёва-заходняй Азіі, Caracal caracal.
У 2000 годзе Матэрн і МакЛенан разглядалі від як сястрынскі таксон да сервала.
Да 2006 года таксанамічная класіфікацыя Caracal як манатыпнага роду мела шырокае прызнанне.
Браен і Джонсан (2007) на аснове пробаў ДНК уключыл у род Caracal тры віды:
Агульны продак усіх трох відаў гэтага роду жыў 5,6 мільёнаў гадоў таму, агульны продак каракала і залатой коткі жыў прыкладна 1,9 мільёнаў гадоў таму. Гэтая таксанамічная рэкласіфікацыя была часткова прынятая членамі Групы спецыялістаў МСАП, з прызнаннем належнасці залатой коткі да роду Caracal, але пакідаючы сервала ў асобным манатыпным родзе Leptailurus.
У апошняй зводцы па сусветнай фаун5 («Віды млекакормячых свету», 2005) яго аўтары схіляюцца да узвышэннф рангаў усіх трох відаў да ўзроўню асобных родаў :
- Caracal caracal → Caracal caracal (у розны час разглядалі ў складзе родаў Felis, Lynx або Urolynchus)
- Caracal aurata → Profelis aurata (у розны час разглядалі ў складзе родаў Felis, Catopuma або Caracal)
- Caracal serval → Leptailurus serval (у розны час разглядалі ў складзе родаў Felis, Lynx або Caracal)
-
Сервал
-
Залатая котка
-
Каракал