Расліны вышынёй ад 2 да 10 м. Галіны калючыя з васковым лісцем даўгаватай формы, даўжынёй 3-8 см.
Большую частку года расліна цвіце. Кветкі пяціпялёсткавыя, дыяметрам ад 1 да 5 см, з белым або ружовым вяночкам.
Плод — ягада у форме слівы, даўжынёй ад 1,5 да 6 см, ад чырвонага да цёмна-фіялетавага або чорнага колеру, у залежнасці ад віду. У спелым плодзе ўтрымліваецца да 16 плоскіх карычневых насенін.