Coenagrion — род стракоз сямейства Coenagrionidae. Сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы, Еўразіі і Паўночнай Афрыцы. На патыліцы два светлых плямы клінаватай формы. Пярэдняспінка ззаду трохкутная або трохлопасцевая. У лічынак жаберныя пласцінкі празрыстыя або матавыя (але не прыцемненыя).
Некаторыя віды сталі рэдкімі і ўключаны ў Чырвоныя кнігі. Напрыклад, Coenagrion mercuriale уключана ў Міжнародную Чырвоную кнігу МСАП, а таксама ахоўваецца ў рэгіёнах (Вялікабрытанія, Малдова), а яе выява ў 2013 годзе была ўключана ў серыю «Чырвоная кніга» памятных манет Малдовы, якія вырабляліся са срэбра 999 пробы (дыяметр 30 мм). Від стрэлка зеленаватая (Coenagrion armatum) унесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, як від, які знаходзіцца пад крытычнай пагрозай знікнення.
↑ абвNorth American Odonata(нявызн.)(недаступная спасылка). University of Puget Sound (2009). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2010. Праверана 5 August 2010.
↑Dainty Bluet(нявызн.)(недаступная спасылка). dragonflypix.com. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2008. Праверана 19 October 2010.