Cuculliinae

Cuculliinae

Cucullia umbratica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cuculliinae Herrich-Schäffer, 1850

Трыбы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  694023
NCBI  95187

Cuculliinae — падсямейства лускакрылых сямейства совак (Noctuidae).

Матылі сярэдніх памераў — размах крылаў 28-56 мм. Вусікі ніткападобныя, радзей ружанцовападобныя, пільчатыя або грабеньчатыя. Вочы круглявыя, буйныя (акрамя аркта-альпійскага роду Sympistis) голыя, акружаныя доўгімі прыціснутымі або адвісаючымі вейчыкамі. Лоб гладкі, без вырастаў або грабянёў (акрамя некаторых арыдных родаў). Шчупікі ўмеранай даўжыні, адлеглыя або прыціснутыя, іх 3-і членік звычайна ў 2-3 разы карацейша за 2-гі. Хабаток, за рэдкім выключэннем нармальна развіты. Пакровы галавы і грудзі ўтвораны адлеглымі воласападобнымі або падоўжанымі лускавінкамі і валасінкамі, ўтвараюць чубкі на лбе і спінцы. Пакровы патагій часта ўтвараюць завостраны грэбень, тэгул — характэрныя вуглаватыя «плечы». Галёнкі ног без шыпоў, часам са склератызаваным кіпцюром. Пярэднія крылы умерана-шырокія або вузкія, ланцэтападобныя. Афарбоўка шэрых, карычневых, радзей жоўтых, аранжавых, зялёных тонаў. Малюнак складаны ў некаторых родах мадыфікаваны, штрыхавы. Самцы часта з андраканіяльным апаратам з парных пэндзляў і латэральных кішэняў на 3-5 сегментах брушках.

Распаўсюджаныя пераважна ва ўмеранай зоне Галарктыкі, вялікая колькасць відаў вядома з горных раёнаў, якія мяжуюць з Арыентальнай вобласцю.

Матылі актыўныя ноччу (акрамя відаў роду Sympistis, віды якога актыўныя днём). Вусені большасці родаў звязаны з драўнянымі раслінамі, многія віды развіваюцца на драўняных і травяністых раслінах, асобныя роды спецыялізаваны да харчавання на астравых. Для многіх родаў характэрна з’яўленне імага позняй восенню і зімоўка ў стадыі яйца або імага.

У гэтым прадстаўленні падсямейства з’яўляецца гетэрагенным. Падзяляецца на некалькі трыб, становішча некаторых з іх у сістэме падсямействаў не высветлена канчаткова.

У сусветнай фаўне больш за 1500 відаў, у Палеарктыцы каля 900.

Спіс асноўных родаў і відаў

[правіць | правіць зыходнік]

Поўны спіс родаў

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі