Dama dama mesopotamica — падвід лані, які распаўсюджаны ў Пярэдняй Азіі[1].
Dama dama mesopotamica буйнейшая за лань, яе рогі большыя і менш галінастыя.
На сённяшні дзень гэты падвід практычна вымер, прадстаўнікі жывуць толькі на невялікай тэрыторыі ў Хузестане на поўдні Ірана, у двух невялікіх запаведніках ў Мазендэране на поўначы Ірана, на поўначы Ізраіля і на востраве на возеры Урмія на паўночным захадзе Ірана і некаторых частках Ірака[2]. Раней іх арэал распаўсюджваўся ад Месапатаміі і Егіпта да Кірэнаікі і Кіпра. Для жыцця гэтыя лані аддаюць перавагу адкрытай лясістай мясцовасці. У цяперашні час іх разводзяць у заапарках і парках у Іране, Ізраілі і Германіі. Існуючая папуляцыя можа пакутаваць ад імбрыдынгу (руск.) (бел. і адсутнасці генетычнай разнастайнасці. З 1996 года іх паспяхова рэінтрадукуюць (руск.) (бел. з гадавальніка ў Кармелі ў дзікую прыроду на поўначы Ізраіля і больш за 650 асобін зараз жывуць у Галілеі, на горнай градзе Кармель і ў раёне ракі Сарэк (руск.) (бел.[3].
Зноскі
- Juliet Clutton-Brock, A natural history of domesticated animals (London, British Museum 1978)