Duff (бел.: Даф) — выдуманы гатунак піва ў мультсерыяле Simpsons (бел.: Сімпсаны. Улюбёны гатунак Гамера Сімпсана. Даф з’яўляецца пародыяй на масавае амерыканскае піва: сярэдняй якасці, таннае, з назойлівай рэкламай. Піва мае афіцыйнага прадстаўніка — Дафмана.
Галоўны канкурэнт піва Даф — піва Фад (англ.: Fudd), якое ўпершыню з’яўляецца ў эпізодзе «Colonel Homer». Піва Фад вельмі папулярна ў горадзе Шэлбівіле, хоць адзін з персанажаў серыяла, бармен Мо неяк згадаў, што гэтае піва было забаронена, бо «ад яго гэтыя вяскоўцы слепнулі».
- Этыкеткі абодвух гатункаў падобныя.
- Будвайзер часта завуць Буд, гэта назва гучала і ў рэкламных роліках.
- Будвайзер выкарыстаў вобраз Будмана.
Заўважаныя ў серыяле гатунку піва Даф:
- Duff — розныя эпізоды.
- Duffenbrau — эпізод «Mayored to the Mob».
- Duff Lite — эпізод «Duffless».
- Duff Dry — эпізод «Duffless».
- Duff Jr.
- Duff Dark — эпізод «Duffless».
- Lady Duff — эпізод «Duffless».
- Duff Lager
- Raspberry Duff — эпізод «Duffless».
- Tartar Control Duff — эпізод «Duffless».
- Henry K. Duff’s Private Reserve
- Duff Blue
- Duff Stout
- Duff Zero (безалкагольнае)
- Duff Extra Cold
- Duff Microbrew
- New Duff
- Duff Gummi Beers — эпізод «Duffless».
- Duff Experimental
- Duff Red
- Duff Ice — камп’ютарная гульня «The Simpsons Hit & Run».
- Duff Special Reserve
- Duff Draft
- Duff Malt
- Duff Christmas Ale
- Duff Amber Fire-Brewed Barley Export
- Duff’s Double-Dunkin' Breakfast Lager
- Піва пад маркай «Duff» выраблялася ў Паўднёвай Аўстраліі з сярэдзіны 1990 года да 1996-га, калі высвятлілася, што назва без дазволу запазычана з Сімпсанаў. Кошт гэтага піва даходзіць цяпер да 10 000$ за скрынку, тады як у вытворцы яна каштавала 24$.