Echeveria agavoides — від кветкавых раслін сямейства таўсцянкавыя (Crassulaceae).
Сукулентная шматгадовая травяністая расліна. Вышыня сцябла ў старым узросце — да 15 см. Лісце ў шчыльнай разетцы, даўгаватае, 6,5-9 см даўжыні, 2,5-5 шырыні, серабрыста-светла-зялёнае з чырвоным кончыкам .
Радзімай віду Echeveria agavoides з’яўляюцца скалістыя раёны Мексікі, асабліва ў штатах Сан-Луіс-Патасі, Ідальга, Гуанахуата і Дуранга. Таксама вырошчваецца як дэкаратыўная расліна.
Від Echeveria agavoides у 1863 годзе апісаў французскі батанік і пісьменнік Шарль Антуан Лемер.
Швейцарскі батанік Альфонс Дэкандоль у 1828 годзе назваў род сукулентных раслін, да якіх адносіцца апісваны від, у гонар Атанасіа Эчэверыі, мексіканскага мастака і натураліста XVIII стагоддзя, які ілюстраваў кнігі па флоры Мексікі. Відавая назва agavoides у перакладзе азначае «падобная на агаву».
- Cotyledon agavoides (Lem) Baker 1869
- Urbinia agavoides (Lem) Rose 1903
- Echeveria yuccoides Morren 1874
- Urbinia obscura Rose 1903
- Echeveria obscura (Rose) A. berger 1930
- Удалова Р. А. Агавы, алоэ и другие суккуленты. — СПб.: Агропромиздат, 1994. — ISBN 5-86466-012-4.