«Fifteen» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт з альбома Fearless |
||||
Выпушчаны | 30 жніўня 2009 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD, лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Запісаны | 2008 | |||
Жанр | кантры-поп | |||
Кампазітар | Тэйлар Свіфт | |||
Працягласць | 4:55 | |||
Лэйбл | Big Machine, Universal Republic | |||
Прадзюсар | Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
«Fifteen» (бел. «Пятнаццаць») — чацвёрты сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе другога студыйнага альбома «Fearless», выпушчаны 30 жніўня 2009 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана Тэйлар. Найбольшую папулярнасц кампазіцыя мела у ЗША, дзе дасягнула 23 месца ў галоным хіт-парадзе і паднялася на 7 прыступку ў кантры-чарце. Сінгл атрымаў некалькі музычных узнагарод і намінацый, сярод якіх намінацыя на MTV Video Music Awards. На цяперашні час сінгл мае дзве плацінавыя сертыфікацый у Амерыцы.
Песня прысвечана школьнай сяброўцы Тэйлар — Эбігейл Андрасан. Як расказвала Свіфт у адным з інтэрв’ю, у школе яны лічылі сябе агіднымі качанятамі, таму так важна было патрымліваць адзін аднаго.[1] Акрамя таго, гэта любімая песня Свіфт на альбоме «Fearless».
Тэйлар Свіфт: «Я напісала гэтую песню, грунтуючыся на гісторыі маёй лепшай сяброўкі са школы, Эбігейл. Я пачала з радкоў «Abigail gave everything she had to a boy who changed his mind» і напісала астатняе з гэтага пункту, амаль задам наперад. Я проста вырашыла, што я сапраўды хачу расказаць гісторыю аб нашым першым годзе старэйшай школы, таму што, думаю, у той год я вырасла больш, чым у любы іншы год майго жыцця. Звычайна я не плачу з-за таго, праз што я прайшла, нават калі гэта самы жудасны разрыў. Але падчас запісу "Fifteen" я плакала, бо гэта песня пра маю лепшую сяброўцы». |
Тэйлар скончыла працу над песняй у дарозе і вельмі нервавалася перад тым, як паказаць песню Эбігейл, таму што не ведала, як адрэагуе яе сяброўка.[2]
Эбігейл Андрасан: «Я не магла паверыць. Было вельмі кранальна. І цяпер гэтак жа кранальна. Усе пытаюцца ў мяне: "Прымушае цябе песня адчуваць сябе некамфортна?" Ні на секунду. Таму што калі я гляджу на людзей у зале, якія звязваюць сябе з песняй, — гэта ўсе, аб чым я магу прасіць. Для мяне гонар, што яна захацела расказаць пра мой досвед. І што будзе лепш, чым напісаць аб гэтым песню і падзяліцца з мільёнамі людзей?». |
Акрамя Эбігейл, у песні спяваецца пра самага першага хлопца Тэйлар — Дру Дунлапе.
«Fifteen» — гэта кантры-поп песня, даўжынёй у 4 хвіліны і 55 секунд.[3] Кампазіцыя мае ўмераны рытм 96 удараў у хвіліну. Трэк класіфікуецца як балада і напісаны ў танальнасці соль мажор. Вакал Свіфт ахоплівае крыху больш за дзве актавы, ад G3 да С5. Акордавая паслядоўнасць кампазіцыі — Gsus2–Csus2–Эм–Csus2.
У тэкст «Fifteen» спявачка апавядае аб некалькіх падзеях, якія адбываліся з ёй у падлеткавым узросце. У першым куплеце Свіфт расказвае пра пераход у старэйшую школу з намерамі трымацца далей ад яе аднагодкаў праз сваю сціпласць. Другі куплет апавядае пра сустрэчу з Эбігейл і тое, як яны сябравалі. Паслядоўна выканаўца пачынае апісвае першае спатканне і каханне, якое было не шчаслівым. У прыпевах Тэйлар папярэджваў маладых дзяўчат наконт магчымага горкага вопыту блізкіх зносін.
Рэжысёр відэакліпа — Раман Уайт, які да гэтага зняў кліп да песні «You Belong With Me». У кліпе дзве сяброўкі, Свіфт і Эбігел (якая сама ў ім здымалася) праходзяць праз розныя сітуацыі школьнага жыцця. Рэжысёр распавядаў, што амаль усё ў гэтым кліпе было створана на камп’ютары
Найбольшую папулярнасц кампазіцыя мела у ЗША, дзе дасягнула 23 месца ў галоным хіт-парадзе і паднялася на 7 прыступку ў кантры-чарце. На цяперашні час сінгл мае дзве плацінавыя сертыфікацый у Амерыцы.[4] У Канадзе сінгл дасягнуў 48 месца ў нацыянальным хіт-парадзе і стаў залатым. У Аўстраліі песня стала 48 у чарце.
Патаемнае пасланне — «I Cried While Recording This» (бел. «Я плакала, калі запісвала гэта»).
Чарт (2009) | Вышэйшая пазіцыя |
---|---|
ARIA | 48 |
Canadian Hot 100 | 19 |
UK Singles Chart | 30 |
Billboard Hot 100 | 23 |
Billboard Adult Contemporary | 12 |
Billboard Adult Top 40 | 14 |
Hot Country Songs | 7 |
Mainstream Top 40 | 10 |
Чарт (2010) | Пазіцыя |
---|---|
Billboard Adult Contemporary Songs[5] | 28 |