Падводная лодка HMS А2 | |
---|---|
Гісторыя карабля | |
Дзяржава сцяга | |
Спушчана на ваду | 15 сакавіка 1903 |
Уведзены ў эксплуатацыю | 21 чэрвеня 1904 |
Выведзены са складу флоту | прададзена, 22 кастрычніка 1925 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Тып карабля | тарпедная ПЛ |
Абазначэнні праекту | тып А |
Хуткасць (надводная) | 11,5 вузлоў (21,3 км/г) |
Хуткасць (падводная) | 6 вузлоў (11 км/г) |
Экіпаж | 2 афіцэры, 9 матросаў |
Памеры | |
Водазмяшчэнне надводнае | 190 т |
Водазмяшчэнне падводнае | 207 т |
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) | 32,02 м |
Шырыня корпуса найб. | 3,88 м |
Вышыня | 3,25 м |
Сілавая ўстаноўка | |
1 × Wolseley 16-цыліндравы бензінавы рухавік з 600 к.с. (450 кВт) 1 × электрарухавік з 150 к.с. (110 кВт) |
|
Узбраенне | |
Тарпедна- міннае ўзбраенне |
2 насавыя ТА 460 мм, 4 тарпеды |
HMS А2 — брытанская падводная лодка тыпу А. Пабудавана ў 1902—1904 гадах кампаніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 15 сакавіка 1903 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 21 чэрвеня 1904 года.
Падчас Першай сусветнай вайны была размешчана ў Портсмуце. У студзені 1920 года лодка была затоплена пасля таго, як яна села на мелізну ў порце Портсмута. 22 кастрычніка 1925 года яна была прададзена на металалом H. G. Pound[1].