Hearts of Iron | |
---|---|
Распрацоўшчык | Paradox Development Studio |
Выдавец | Strategy First |
Частка серыі | Hearts of Iron[d] |
Дата выпуску | 24 лістапада 2002[1] |
Апошняя версія |
|
Жанры | grand strategy wargame[d], стратэгія ў рэальным часе, wargame[d] і historical game[d] |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Windows, macOS і Classic Mac OS[d] |
Гульнявы рухавік | Europa Engine[d][2] |
Рэжымы гульні | аднакарыстальніцкая гульня і шматкарыстальніцкая гульня |
Носьбіты | CD-ROM[d], лічбавая спампоўка[d] і лічбавае распаўсюджванне[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш |
Афіцыйны сайт |
Hearts of Iron (HoI) (з англ. — «Жалезныя сэрцы») — камп’ютарная гульня, распрацаваная шведскай фірмай Paradox Interactive ў 2002 годзе. Падзеі ў гульні адбываюцца ў перыяд Другой сусветнай вайны.
Гулец можа кіраваць любой з існуючых у свеце дзяржаў ў гады да, падчас і адразу пасля Другой сусветнай вайны. У гульні ёсць тры асноўныя саюзы: Саюзнікі, Вось і Камінтэрн. Краіны ў гульні могуць спрабаваць далучыцца да гэтых саюзаў. Гульцы таксама могуць кантраляваць эканоміку, урад і войска сваёй краіны. Гульня заканчваецца, калі застаецца толькі адзін альянс або калі наступае дата заканчэння; альянс-пераможца вызначаецца па сістэме пераможных ачкоў, прычым балы даюцца альянсам, якія кантралююць ключавыя рэгіёны або гарады[3].
Агрэгатар | Адзнака |
---|---|
Metacritic | 72/100[4] |
Публікацыя | Адзнака |
---|---|
Eurogamer | 6/10[6] |
GameSpot | 7/10[7] |
GameZone | 7.5/10[8] |
IGN | 8.5/10[3] |
PC Format | 76%[9] |
PC Gamer (ЗША) | 90%[10] |
PC Zone | 85%[11] |
Computer Gaming World | [5] |
Гульня атрымала «сярэднія» водгукі паводле вэб-сайта агрэгацыі аглядаў Metacritic[4]. Том Чык з часопіса Computer Games Magazine рэзюмаваў Hearts of Iron як «амбіцыйны беспарадак, высакародны беспарадак, безумоўна, беспарадак з добрымі намерамі, але ў канчатковым выніку, тым не менш, беспарадак»[12].
Агрэгатар | Адзнака |
---|---|
Metacritic | 78/100[13] |
Публікацыя | Адзнака |
---|---|
GameSpy | [14] |
GameZone | 8.6/10[15] |
Hearts of Iron: Platinum была выпушчана ў 2004 годзе з мэтай палепшыць некаторыя элементы арыгінальнай гульні[16]. Згодна з Metacritic, Hearts of Iron: Platinum атрымала крыху больш станоўчых водгукаў, чым арыгінальная Hearts of Iron[13].
Гульня была забароненая ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы з-за адлюстравання ў ёй Тайваня пад японскім кантролем, а таксама Тыбета, Сіньцзяна і Маньчжурыі як незалежных краін[17][18].