Hydnellum peckii

Hydnellum peckii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hydnellum peckii


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  268283
EOL  198192
MB  414442

Hydnellum peckii — від драпежных грыбоў з роду Hydnellum сямейства Bankeraceae. Названы ў гонар амерыканскага міколага і брыёлага Чарльза Хортана Пека. Мае народныя назвы «клубніцы са сліўкамі», «зубны чырвоны сок», «д’ябальскі зуб», «грыб-зуб, які сыходзіць крывёй».

Знешнім выглядам падобны на мудрагелісты дэсерт. Пладовыя целы простыя або зрослыя, з пляскатай або ўціснутай, звычайна няроўнай, аксаміціста-лускаватай шапачкай у сярэднім да 6,5 см у дыяметры, максімальна — 10,5 см. Пафарбаваны ў белыя тоны, з узростам набывае чырвона-чорнае, фіялетава-чорнае або карычневае, радзей цёмна-сіняе адценне, нярэдка з канцэнтрычнымі зонамі. На шапачцы выступаюць кроплі крывава-чырвонай вадкасці, што робіць грыб падобным на адкрытую рану.

Ножка 0,5-6 × 0,5-2 см, цыліндрычнай або верацёнападобнай формы, бялёсая, затым аднаго колеру з капялюшыкам. Гіменафор шыпаваты, шыпікі да 5 мм даўжынёй, спачатку белага колеру, затым цямнее да светла-бэзавага або бурага. Мякаць светлая, ружавата-карычневага або светла-карычневага колеру, ля ножкі больш цёмная, чым ля шапачкі, з прыкметнымі жаўтлявымі пражылкамі.

З’яўляецца неядомым грыбом з прычыны горкага смаку. Пах захоўвае нават у сухім выглядзе. Расце восенню на пясчанай глебе ў іглічных (яловых і хваёвых) лясах. Прыемны пах і афарбоўка з’яўляюцца сродкам прыцягнуць насякомых, якімі ён сілкуецца. Таксама атрымлівае пажыўныя рэчывы з глебы.

Чырвоны сок, які вылучаецца з грыба, змяшчае пігмент, які па сваіх уласцівасцях аналагічны гепарыну, што шырока выкарыстоўваецца ў медыцыне для разрэджвання крыві. Нароўні з іншымі відамі гэтага роду яго таксама выкарыстоўваюць для вырабу натуральных фарбавальнікаў.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ён у некаторых частках Еўропы: Шатландыі, Германіі і Італіі, а таксама ва Украіне ў Карпатах, у Паўночнай Амерыцы, ёсць у Карэі, Іране.

Зноскі

  • Miller HR, Miller OK (2006). North American Mushrooms: a Field Guide to Edible and Inedible Fungi. Guilford, CN: Falcon Guide. p. 405. ISBN 0-7627-3109-5
  • Sept JD. (2006). Common Mushrooms of the Northwest: Alaska, Western Canada & the Northwestern United States. Sechelt, BC, Canada: Calypso Publishing. p. 68. ISBN 0-9739819-0-3.