Раней Hyles lineata (Fabricius, 1775) лічыўся адзіным таксонам з еўразійскім Hyles livornica, які разглядаўся яго варыяцыяй альбо падвідам. Такім чынам, апошні від пад назвай Hyles lineata прыводзіўся ў старой літаратуры, прысвечанай лускакрылым Еўропы. Толькі ў канцы XX стагоддзя было вызначана, што дадзеныя таксоны ўяўляюць сабой два розных віды[1][2].
Марфалагічныя адрозненні паміж імі былі добра апісаны Eitschberger & Steiniger (1976)[3]. Адрозненні ў арэалах разглядаюцца Haxaire (1993)[4].
Размах крылаў 60-85 мм. Пярэднія крылы аліўкава-бурыя або аліўкава-карычневыя з белымі жылкамі і з белай палоскай ад вяршыні крыла да ўнутранага краю крыла. Заднія крылы ружовага колеру з чорнымі пярэднім і заднім краямі. На пярэдняспінцы маюцца 2 белыя падоўжныя паласы. На пярэдняй палове брушка чаргуюцца па 3 чорныя і белыя папярочныя паласы.
Hyles lineata з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных відаў бражнікаў у Паўночнай Амерыцы і мае вельмі шырокі геаграфічны арэал. Ён распаўсюджаны на большай частцы Злучаных Штатаў і таксама сустракаецца ў Цэнтральнай Амерыцы, Мексіцы, у Паўднёвай Канадзе[5].