I Knew You Were Trouble | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл Тэйлар Свіфт з альбома Red |
||||
Выпушчаны | 27 лістапада 2012 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Жанр | электра-поп, дабстэп, поп-рок | |||
Працягласць | 3:40 | |||
Лэйбл | Big Machine | |||
Прадзюсар | Макс Марцін, Шалбэк | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт, Макс Марцін, Шалбэк | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
«I Knew You Were Trouble» (бел. «Я ведала, што ты апынешся бядой») — трэці сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Кампазіцыя была напісана самой спявачкай у супрацоўніцтве з Максмам Марціным і Шалбэкам. Першапачаткова трэк быў выпушчаны 9 кастрычніка 2012 года як прома-сінгл. Пазней лэйбл Big Machine прадставіў яго ў якасці трэцяга паўнавартаснага сінгла з альбома «Red»[1].
«I Knew You Were Trouble» атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў, якія хвалілі мэйнстрымавую накіраванасць запісу, але адзначалі, што Свіфт не зайшла занадта далёка ў эксперыментах з дабстэпам[2][3]. Кампазіцыя дэбютавала на трэцім месцы ў Billboard Hot 100, а пасля выхаду відэакліпа дабралася да другога радка. Сінгл таксама трапіў у чарты Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Японіі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі. У выніку «I Knew You Were Trouble» атрымала шырокі камерцыйны поспех[4].
«I Knew You Were Trouble» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку і прэмію MTV VMA.
Першапачаткова кампазіцыя была баладай, якую Тэйлар напісала пад піяніна. Спачатку ёй прыйшла ў галаву мелодыя прыпева. Калі Свіфт прыйшла да Макса Марціна і Шалбэка, яна сказала: «Я хачу, каб да канца прыпеву ў ім рабілася вар'яцтва і каб ён гучаў вельмі хаатычна». Яна таксама падзялілася, што проста наспявала прадзюсарам тое, як уяўляе сабе песню, і яны сказалі: «Дык ты хочаш нешта накшталт дабстепа?». Выніковы варыянт трэка быў запісаны ў канцы 2011 года, у той жа дзень што і «We Are Never Ever Getting Back Together». Гэтая песня стала самай эксперыментальнай у кар'еры спявачкі на той мамант і адзначыла яе адыход ад традыцыйнага кантры-гучання.
Свіфт упершыню прадставіла «I Knew You Were Trouble» на тэлеперадачы Good Morning America 8 кастрычніка 2012 года[5]. СМІ адразу сталі спекуляваць на тэму таго, што песня напісана пра былога хлопца спявачкі Джона Мэера[6]. Кампазіцыя была адпраўлена для ратацыі на радыё як трэці сінгл з альбома «Red» 27 лістапада[7]. У Вялікабрытаніі рэліз адбыўся пазней, 10 снежня[8]. Кампакт-дыск з сінглам паступіў у продаж 13 снежня і распаўсюджваўся праз афіцыйную краму Свіфт і інтэрнэт-крама Amazon.com. Ён прадаваўся ў камплекце з мерчам: чорнай футболкай, чырвонай торбай і нататнікам[9][10][11]. Колькасць дыскаў была абмежавана.
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
Гэта адна з маіх любімых песень на альбоме, таму што яна сапраўды перадае адчуванне хаосу, з якім я яе пісала. У ёй спяваецца пра расчараванне ў сабе, таму што тваё сэрца разбілася, хоць ты ведаў пра ўсё загадзя і заўважыў небяспеку пры першым жа поглядзе на гэтага чалавека, але ўсё роўна вырашыў паспрабаваць і цяпер вінаваціш сябе. У мяне быў вопыт, які падштурхнуў мяне да гэтай песні. Я напісала яе пра тое, як пры першым жа поглядзе на чалавека ты разумееш: «Оу, нешта невядомае і небяспечнае, але, вядома ж, я ўсё роўна пайду на гэта...» |
Колькасць прададзеных копій сінгла ў першы тыдзень склала 416,000 асобнікаў, што дазволіла яму дэбютаваць на трэцім месцы ў Billboard Hot 100. Акрамя таго, ён набыў папулярнасць і па-за межамі роднай краіны спявачкі. Песня таксама трапіла ў чарты Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Японіі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі. Пазней песня стала павольна пакідаць чарты, але пасля паўнавартаснага рэлізу і выпуску відэакліпа дасягнула новых поспехаў, падняўшыся да другога месца ў Billboard Hot 100 і ўсталяваўшы новы рэкорд продажаў з накладам у 582,000 асобнікаў за тыдзень.
Відэакліп быў прадстаўлены 13 снежня 2012 года. Рэжысёрам выступіў Энтані Мэндлер
Патаемнае пасланне — «Калі ты ўбачыў, як я танцую».
«I Knew You Were Trouble» атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў, якія хвалілі мэйнстрымавую накіраванасць запісу, але адзначалі, што Свіфт не зайшла занадта далёка ў эксперыментах з дабстэпам. The New York Times назвлі трэк адной з лепшых поп-песень гэтага года і адзначаў, што элементы дабстепа «з'яўляюцца ў сярэдзіне [кампазіцыі], як камета, змяняючы не толькі настрой песні, але і кар'еру Свіфт»[12].
У Spin параўноўвалі песню з першым сінглам альбома «We Are Never Ever Getting Back Together» у пазітыўным накірунку, вызначыўшы кампазіцыю, як бадзёры, супер-кідкі поп і як «бясконца далёкую» ад традыцыйнага кантры[13]. Entertainment Weekly адзначаў у сваім аглядзе, што «I Knew You Were Trouble» валодае дзёрзкім поп-радыё шармам[14].
На сайце MTV апісвалі трэк, як хаатычны, завастрыўшы ўвагу на тым, што песня ахоплівае ўсе жанры музыкі разам, пачынаючы з прамалінейнага мэйнстрымавага радыё-попа, кантры і заканчваючы нават танцавальнай музыкай, асабліва ва ўдарных прыпевах[15]. Рэцэнзія Idolator была змешанай, але абнадзейлівай у тым моманце, што ў Свіфт атрымалася змяніць яе традыцыйнае гучанне. У выданні пісалі, што «хук [песні] не настолькі прамалінейны, як у «We Are Never Ever Getting Back Together», але мае яркую, бліскучую інструментоўку і выверанаую, прыдатную для радыёэфіраў мелодыю[16].
«I Knew You Were Trouble» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку і прэмію MTV VMA.
Год | Прэмія | Намінацыя | Вынік | Спасылка |
---|---|---|---|---|
2013 | MTV Video Music Awards | Лепшае жаночае відэа | Перамога | [17] |
Відэа года | Намінацыя | |||
Nickelodeon Australian Kids' Choice Awards | Любімая песня | Перамога | [18] | |
Teen Choice Awards | Лепшы жаночы сінгл | Намінацыя | [19] | |
YouTube Music Awards | Праект года | Намінацыя | [20] | |
Феномен YouTube | Перамога | [20] | ||
Radio Disney Music Awards | Песня года | Перамога | [21][22] | |
2014 | BMI Awards | Найбольшая колькасць узнагарод | Перамога | [23] |
Матэрыял года | Перамога | |||
Nickelodeon Kids' Choice Awards | Любімая песня | Намінацыя | [24] | |
ASCAP Awards | Найбольшая колькасць ратацый | Перамога | [25] |
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
(даведка)