Intel Corporation (вымаўляецца «Інтэл Карпэрэйшн») — амерыканская карпарацыя, вытворац шырокага спектру электронных прылад і камп’ютарных кампанентаў, уключаючы мікрапрацэсары, наборы сістэмнай логікі (чыпсэты) і інш. Штаб-кватэра ў горадзе Санта-Клара (Каліфорнія, ЗША).
Intel заснавана ў Маўнтын-Вію (Каліфорнія, ЗША) у 1968 годзе Горданам Мурам і Робертам Нойсам[11], 18 ліпеня 1968 года зарэгістравана пад назвай NM Electronics, але неўзабаве пераназваная ў Intel.
У 1971 годзе акцыі Intel размешчаны на Нью-Ёркскай фондавай біржы. Intel стварыў першы камерцыйна даступны мікрапрацэсар (Intel 4004) таксама у 1971 годзе[12].
Intel адкрыў свой міжнародны вытворчы аб’ект у 1972 годзе ў Малайзіі, у пачатку 1980-х гадоў у Сінгапуры, а таксама вытворчасць і цэнтры развіцця ў Кітаі, Індыі і Коста-Рыцы ў 1990-я гады[13].
У 2005 годзе кампанія Apple абвясціла пра пачатак выкарыстання працэсараў Intel[14].
У 2010 годзе за $ 7,68 млрд набыта кампанія ў сферы камп’ютарнай бяспекі McAfee, на яе аснове створана падраздзяленне Intel Security Group.
У 2015 годзе за $ 16,7 млрд набыта кампанія Altera, якая распрацоўвае праграмуемыя лагічныя інтэгральныя схемы[15].
У красавіку 2011 года Intel пачаў пілотны праект з ZTE Corporation для вытворчасці смартфонаў з выкарыстаннем працэсара Intel Atom для ўнутранага рынку Кітая.