Inter caetera №2 [1] — була, выпушчаная Папам Аляксандрам VI 4 мая 1493 года. Була перадала каралеўствам Арагону і Кастыліі (Іспаніі) усе землі «на захад і поўдзень» ад лініі, якая злучае полюсы Зямлі і праходзіць у ста лігах на захад і поўдзень за любы з астравоў Азорскага архіпелага і архіпелага Зялёнага мыса. Усяго, у сувязі з рашэннем пытання аб партугальскіх і іспанскіх зонах у Атлантыцы, Папам у 1493 годзе было выдадзена чатыры булы: Inter caetera №1, Inter caetera №2, Eximiae devotionis, Dudum sequidem [2]. З некаторымі ўдакладненнямі, мяжа была пацверджана Тардэсільяскім дагаворам, які заклаў асновы для падзелу свету паміж Іспаніяй і Партугаліяй.