Экзапланета | Спісы экзапланет | |
---|---|---|
![]() [1] | ||
Бацькоўская зорка | ||
Зорка | Kepler-452 | |
Сузор'е | Лебедзь | |
Прамое ўзыходжанне | (α) | 19гадз 44мін 00,89с[2] |
Схіленне | (δ) | +44° 16′ 39,2″[2] |
Адлегласць | 1402[3] св. гадоў (430 пк) | |
Спектральны клас | G2 | |
Маса | (m) | 1,037[2] M☉ |
Радыус | (r) | 1,11[2] R☉ |
Тэмпература | (T) | 5757[2] K |
Металічнасць | [Fe/H] | 0,21[2] |
Узрост | 6 млрд. гадоў | |
Фізічныя характарыстыкі | ||
Радыус | (r) | 1,63[2] R⊕ |
Тэмпература | (T) | 265[2] K |
Інфармацыя пра адкрыццё | ||
Дата адкрыцця | 23 ліпеня 2015 года (апублікавана) | |
Першаадкрывальнік(і) | Навуковая група тэлескопа «Кеплер» | |
Метад выяўлення | транзітны | |
Места адкрыцця | тэлескоп «Кеплер» | |
Статус адкрыцця | апублікаваны | |
Элементы арбіты | ||
Вялікая паўвось | (a) | 1,046[2] а.а. |
Сінадычны перыяд | (P) | 384,843[2] д. |
Нахіл | (i) | 89,806[2]° |
Базы даных | ||
Extrasolar Planets Encyclopaedia |
данные | |
SIMBAD | даныя | |
Kepler-452 b — экзапланета на арбіце жоўтага карліка Kepler-452 у сузор’і Лебедзя[4]. Выяўлена касмічным тэлескопам «Кеплер». Пра адкрыццё было публічна абвешчана НАСА 23 ліпеня 2015 года. Гэта першая планета калязямнога памеру, выяўленая ў прыдатнай для жыцця зоне падобнай да Сонца зоркі спектральнага класа G2 [5][6][7]. Зорка Kepler-452 знаходзіцца на адлегласці 1 402 светлавых гадоў ад Сонечнай сістэмы[3].
Паводле індэксу падабенства Зямлі (ESI) Kepler-452 b саступае Kepler-438 b і знаходзіцца на шостым месцы[3].
Перыяд абарачэння планеты Kepler-452 b роўны 384,84 зямных сутак. Kepler-452 b большая на 63 % і старэйшая на 1,5 млрд гадоў за Зямлю, але знаходзіцца на арбіце ва ўнутранай вобласці прыдатнай для жыцця зоны сваёй зоркі. Інсаляцыя, якая ствараецца бацькоўскай зоркай на планеце ў 1,1 разы перавышае інсаляцыю, якую стварае Сонца на Зямлі. Без уліку парніковага эфекту, сярэдняя паверхневая тэмпература ацэньваецца ў 265 K[4].
Маса Kepler-452 b невядомая. Яе памер занадта вялікі, каб як Зямля амаль цалкам складацца з цяжкіх элементаў, але з верагоднасцю ад 49 да 62 % яна можа быць галоўным чынам скалістай, аднак у гэтым выпадку вельмі малаверагодна, што яе металічнае ядро мае значную масу[4].