Lada Vesta

Lada Vesta
Lada Vesta
Агульныя даныя
Вытворца: АўтаВАЗ
Выпуск: 2015—цяперашні час
Зборка: Іжэўск,  Расія
Дызайн
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
5‑дзв. універсал (5‑месн.)
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
 

Lada Vesta (руск.: Лада Веста) — расійскі легкавы аўтамабіль малога класа, які выпускаецца з 2015 года. У мадэльным шэрагу АўтаВАЗа паўстаў на замену мадэлі Priora.

Lada Vesta Concept, 2014

Пачынаючы з 2004 года АўтаВАЗ вёў распрацоўку новага сямейства на платформе «Lada C»: ВАЗ-2116 (седан), 2117 (універсал) і 2118 (хетчбек). У 2010 годзе кіраўніцтва АўтаВАЗа абвясціла аб зачыненні праекта.

У жніўні 2014 года на Маскоўскім аўтасалоне быў прадстаўлены канцэпт Lada Vesta, у аснову якога ў тым ліку ляглі напрацоўкі "праекта C". У ліпені 2015 года была паказана серыйная версія[1].

Lada Vesta на канвееры іжэўскага завода

Серыйны выпуск мадэлі пачаўся 25 верасня 2015 года[2]. Зборка Lada Vesta была наладжана на заводзе ў Іжэўску, пры гэтым значная частка кампанентаў выпускалася ў Тальяці: матор, каробка перадач, элементы шасі, дэталі буйной і сярэдняй штампоўкі, у тым ліку вонкавыя панэлі кузава[3]. Напачатку выпуску ўзровень лакалізацыі складаў 71%[4].

19 чэрвеня 2017 года завод «Лада Іжэўск» выпусціў 100-тысячны аўтамабіль Lada Vesta[5].

Lada Vesta SW на канвееры іжэўскага завода

11 верасня 2017 года пачалі выпускаць універсал Vesta SW і яго прыпадняты варыянт Vesta SW Cross[6].

25 красавіка 2018 года пачаўся выпуск седанаў версіі Lada Vesta Cross[7].

28 лютага 2019 года была выраблена 300-тысячная Веста. Юбілейным стаў універсал Vesta SW колеру «Карфаген» у камплектацыі Luxe з рухавіком аб'ёмам 1,6 л (106 к.с.) і механічнай каробкай перадач[8].

19 снежня 2019 года з канвеера сышла 400-тысячная Lada Vesta. Юбілейным стаў седан ярка-блакітнага колеру «Дайвінг» у камплектацыі Exclusive з аўтаматычнай бесступеньчатай трансмісіяй і рухавіком 1,6 л (113 к.с.)[9].

13 лістапада 2020 года быў выпушчаны 500-тысячны аўтамабіль. Юбілейным стаў седан Vesta Cross у камплектацыі [BLACK], абсталяваны рухавіком 1,6 л (106 к.с.) і механічнай каробкай перадач[10].

9 верасня 2021 года з канвеера сышла 600-тысячная Lada Vesta. Юбілейным стаў універсал Lada Vesta SW Cross ярка-блакітнага колеру «Дайвінг» у камплектацыі [BLACK] з рухавіком 1,6 л (106 к.с.) і механічнай каробкай перадач. Аўтамабіль быў дастаўлены ў Беларусь у дылерскі цэнтр Lada ў Гомелі[11].

22 лютага 2022 года стартавала вытворчасць абноўленай Весты[12]. Мадэль атрымала новыя бамперы, цалкам святлодыёдную оптыку (фары, супрацьтуманныя агні, заднія ліхтары). Рашотка радыятара зроблена рознай у стандартных машын і версій Cross: на стандартных рашотку перасякаюць два храміраваныя гарызантальныя молдынгі, у Cross яна складаецца з буйных ячэек. Таксама быў абноўлены інтэр’ер: з’явіліся новыя пярэдняя панэль, цэнтральная кансоль, прыборы, руль і ашалёўка дзвярэй. Для люксавай камплектацыі прадугледжвалася панэль з віртуальнымі прыборамі і дзесяціцалёвым вертыкальным планшэтам медыясістэмы на цэнтральнай кансолі.

Дэфіцыт кампанентаў і страта некаторых пастаўшчыкоў прымусілі спыніць выпуск. 5 сакавіка завод «Лада Іжэўск» спыніўся з-за недахопу камплектуючых — у першую чаргу электронных кампанентаў, якія пастаўляліся Renault з іншых краін. Да спынення вытворчасці паспелі сабраць прыкладна 800 рэстайлінгавых машын. У пачатку жніўня сабралі яшчэ 240 аўтамабіляў з рэшты машынакамплектаў, аднак большасць гэтых машын недаўкамплектаваны і не маюць падушак бяспекі і некаторых электронных блокаў[13].

У жніўні 2022 года было прынята рашэнне перанесці вытворчасць мадэлі ў Тальяці на лінію B0[14]. Выпуск машын узнавілі ў сакавіку 2023 года[15].

  • Lada Vesta
  • Lada Vesta Cross
  • Lada Vesta SW
  • Lada Vesta SW Cross
  • Lada Vesta Sport

Першапачаткова планавалася, што акрамя седана і ўніверсала, у сямейства Vesta будзе ўваходзіць хэтчбек. Ад Vesta ў кузаве ўніверсал ён адрозніваўся кароткай задняй навіссю, іншымі багажнымі дзвярыма, ліхтарамі іншага дызайну і спусцістай лініяй даху, на якім быў спойлер. Даўжыня была на 150 міліметраў карацей седана Vesta і складала 4,26 метры. Гэтая мадыфікацыя існавала толькі ў выглядзе макета, які быў прадэманстраваны ў 2015 годзе[16]. Замест хэтчбека Vesta АўтаВАЗ выпусціў на рынак мадэль Lada XRAY.

Рухавік ВАЗ-21129 (1,6 л)
Рухавік ВАЗ-21179 (1,8 л)

Базавы рухавік для Vesta — 1,6-літровы 16-клапанны ВАЗ-21129 магутнасцю 106 к.с. Па сутнасці, гэта дапрацаваны ВАЗ-21127, які, у сваю чаргу, вядзе свой радавод ад ВАЗ-21083. У жніўні 2018 года з'явілася новая поршневая сістэма Federal-Mogul (з выбаркамі ў поршнях, якія прадухіляюць загін клапанаў пры абрыве рамяня ГРМ).

У чэрвені 2017 года пачалася вытворчасць біпаліўнай мадыфікацыі Lada Vesta CNG, разлічанай на работу на сціснутым прыродным газе. Газабалонная ўстаноўка прапаноўвалася для машын з рухавіком аб'ёмам 1,6 л (106 к.с. на бензіне і 96 к.с. на метане) з 5-ступеньчатай механічнай каробкай перадач. Металакампазітны газавы балон ёмістасцю 90 л (18 кубаметраў) усталяваны ў багажніку за спінкай задняга сядзення.

Другі рухавік, якім абсталёўваецца Vesta, — 1,8-літровы ВАЗ-21179 магутнасцю 122 к.с. Ён пабудаваны на базе 1,6-літровага матора, але практычна цалкам складаецца з арыгінальных дэталяў, а таксама мае шэраг канструктыўных адрозненняў. Адно з іх — фазавярчальнік на ўпуску. З 2018 года выпуску аўтамабілі атрымалі новую паліўную рампу і абноўленую прашыўку. У лістападзе 2020 года была дапрацавана канструкцыя галоўкі блока цыліндраў[17].

Версія Sport абсталёўвалася дапрацаваным рухавіком 1,8 л з шэрагам арыгінальных дэталяў (у прыватнасці, упуск і выпуск) і арыгінальнай прашыўкай.

З лета 2020 годзе АўтаВАЗ паступова прыбіраў з камплектацый Lada Vesta рухавік ВАЗ-21179. Са студзеня 2021 года ён застаўся толькі на версіях Lada Vesta Cross і Lada Vesta SW Cross[18].

Vesta грунтуецца на арыгінальнай платформе, пры гэтым у канструкцыі былі ўжытыя вузлы і агрэгаты ад іншых мадэляў Lada і Renault.

Ад пачатку вытворчасці Vesta абсталёўваліся каробкай Renault JH3. З восені 2016 года на машыны з рухавіком 1,6 сталі ўсталёўваць каробку перадач ВАЗ-21807.

АМТ — рабатызаваная каробка на базе 5-ступеньчатай "механікі" ВАЗ з прымяненнем кампанентаў ZF.

У лістападзе 2019 года на рынак выйшла Vesta з варыятарам Jatco[19].

Vesta мае некалькі варыянтаў падвескі: стандартная для седана і ўніверсала, з павялічаным дарожным прасветам у Cross-версій, а таксама пераналаджаная і паніжаная для мадыфікацыі Sport.

У пярэдняй падвесцы арыгінальныя штампаваныя L-падобныя рычагі, якіх няма ні ў аўтамабіляў сямейства В0, ні на іншых Ладах. Выкарыстаны пярэдні падрамнік. У аснове задняй падвескі — змененая бэлька ад электрамабіля Renault Zoe (на Vesta яна шырэй на 50 мм). Падвеска Cross-версій больш жорсткая за кошт iншых наладаў і нізкапрофільных шын памера 205/50 R17. Базавыя шыны для Lada Vesta — 185/65 R15, для версіі SW прапанаваныя 195/55 R16.

Весты з маторам 1,8 л, а таксама ўсе Cross-версіі маюць заднія дыскавыя тормазы замест барабанных. У версіі Vesta Sport ужываюцца тармазныя механізмы ад Renault Megane.

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]
Мадэль Vesta 1.6 MT Vesta 1.6 AMT Vesta 1.8 MT Vesta 1.8 AMT Vesta SW 1.6 MT Vesta SW 1.6 AMT Vesta SW 1.8 MT Vesta SW 1.8 AMT
Кузаў чатырохдзверны седан пяцідзверны ўніверсал
Аб'ём багажніка, л 480 385–825
Падрыхтаваная маса, кг 1230–1380 1280–1350
Поўная маса, кг 1670 1730
Рухавік чатырохцыліндравы, радны, бензінавы, з размеракаваным упырскам, размешчаны спераду, папярочна
Колькасць клапанаў 16
Аб’ём, см³ 1596 1774 1596 1774
Дыяметр цыліндра × Ход поршня, мм 82×75,6 82×84 82×75,6 82×84
Ступень сціску 11,0:1 10,3:1 11,0:1 10,3:1
Магутнасць 78 кВт (106 к.с.) пры 5800 аб/хв 90 кВт (122 к.с.) пры 5900 аб/хв 78 кВт (106 к.с.) пры 5800 аб/хв 90 кВт (122 к.с.) пры 5900 аб/хв
Круцільны момант 148 Н·м пры 4200 аб/хв 170 Н·м пры 3700 аб/хв 148 Н·м пры 4200 аб/хв 170 Н·м пры 3700 аб/хв
Каробка перадач механічная,
5-ступеньчатая
рабатызаваная,
5-ступеньчатая
механічная,
5-ступеньчатая
рабатызаваная,
5-ступеньчатая
механічная,
5-ступеньчатая
рабатызаваная,
5-ступеньчатая
механічная,
5-ступеньчатая
рабатызаваная,
5-ступеньчатая
Перадатачныя лікі I 3,64 3,73 3,64 3,64 3,73 3,64
II 1,95 2,05 1,95 1,95 2,05 1,95
III 1,36 1,32 1,36 1,36 1,32 1,36
IV 0,94 0,97 0,94 0,94 0,97 0,94
V 0,78 0,76 0,78 0,78 0,76 0,78
задні ход 3,5 3,55 3,5 3,5 3,55 3,5
галоўная перадача 3,94 4,21 3,94 3,94 4,21 3,94
Прывад пярэдні
Пярэдняя падвеска незалежная, спружынная, McPherson
Задняя падвеска паўзалежная, спружынная
Пярэднія тармазы дыскавыя, вентыляваныя
Заднія тармазы барабанныя
(дыскавыя)[~ 1]
барабанныя дыскавыя дыскавыя барабанныя
(дыскавыя)[~ 1]
барабанныя дыскавыя дыскавыя
Памер шын 185/65R15
(205/50R17)[~ 1]
185/65R15 185/65R15
(205/50R17)[~ 1]
185/65R15
(205/50R17)[~ 1]
185/65R15 185/65R15
(205/50R17)[~ 1]
Максімальная хуткасць, км/г 182 (178) 182 186
(180)[~ 1]
178 182
(180)[~ 1]
Паскарэнне 0-100 км/г 11,2
(11,9)[~ 1]
14,1 10,2
(10,5)[~ 1]
12,1
(12,7)[~ 1]
12,4
(12,6)[~ 1]
14,4 10,9
(11,2)[~ 1]
12,9
(13,3)[~ 1]
Выдатак паліва, л/100 км гарадскі 9,3
(9,3)[~ 1]
9 9,5
(9,9)[~ 1]
9,3
(9,6)[~ 1]
9,5
(9,7)[~ 1]
9,2 10,6
(10,7)[~ 1]
9,9
(10,1)[~ 1]
шаша 5,5
(5,9)[~ 1]
5,3 6,2
(6,4)[~ 1]
6,0
(6,2)[~ 1]
5,9
(6,0)[~ 1]
5,7 6,3
(6,4)[~ 1]
6,2
(6,3)[~ 1]
змешаны 6,9
(7,1)[~ 1]
6,6 7,4
(7,7)[~ 1]
7,2
(7,5)[~ 1]
7,3
(7,5)[~ 1]
7,0 7,8
(7,9)[~ 1]
7,6
(7,7)[~ 1]
Ёмістасць паліўнага баку, л 55
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг курсівам у дужках — дадзеныя версіі Cross

Расійскі часопіс Аўтарэвю (руск.: Авторевю) двойчы праводзіў франтальныя краш-тэсты аўтамабіля (аб мяккі бар'ер з перакрыццём 40% і на хуткасці 64 км/г). У 2016 годзе быў выпрабаваны седан: 14,1 балаў з 16 (4 зоркі паводле рэйтынгу ARCAP)[20]. У 2018 годзе часопісам была выпрабавана Lada Vesta SW Cross: з-за павелічэння вагі прыпадняты ўніверсал пераносіць удар горш, чым седан, і атрымаў 11,7 балаў з 16 (3 зоркі паводле рэйтынгу ARCAP)[21].

Статыстыка продажаў Lada Vesta ў Еўропе[22]

Продажы мадэлі ў Беларусі пачаліся 21 студзеня 2016 года[23].

Статыстыка продажаў Lada Vesta ў Беларусі
2016[24] 2017[25] 2018[26] 2019[27] 2020[28] 2021[29] 2022[30] 2023[31]
320 601 5 269 7 585 4 632 4 803 1 846 754

Зноскі

  1. Как создавался автомобиль Лада Веста (история событий) (руск.)(недаступная спасылка). лада.онлайн (12 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2022. Праверана 10 жніўня 2021.
  2. АВТОВАЗ сегодня запустил серийное производство LADA Vesta (руск.). Автостат // autostat.ru (25 верасня 2015). Праверана 10 жніўня 2021.
  3. Локализация Lada Vesta составит более 70% (руск.). Автостат // autostat.ru (21 верасня 2015). Праверана 13 студзеня 2021.
  4. LADA Vesta – кто поставщики? (руск.). Автостат // autostat.ru (25 верасня 2015). Праверана 14 студзеня 2021.
  5. «ЛАДА Ижевск» выпустил 100-тысячный седан LADA Vesta (руск.). Автостат // autostat.ru (19 чэрвеня 2017). Праверана 14 студзеня 2021.
  6. Стартовало производство LADA Vesta SW и Vesta SW Cross (руск.). Автостат // autostat.ru (11 верасня 2017). Праверана 10 жніўня 2021.
  7. В Ижевске стартовало производство LADA Vesta Cross (руск.). Автостат // autostat.ru (25 красавіка 2018). Праверана 10 жніўня 2021.
  8. АВТОВАЗ выпустил 300 тысяч автомобилей LADA Vesta (руск.). Автостат // autostat.ru (1 сакавіка 2019). Праверана 10 жніўня 2021.
  9. С конвейера сошла 400-тысячная LADA Vesta (руск.). Автостат // autostat.ru (19 снежня 2019). Праверана 14 студзеня 2021.
  10. В России выпущена 500-тысячная LADA Vesta (руск.). Автостат // autostat.ru (16 лістапада 2020). Праверана 14 студзеня 2021.
  11. В России выпущена 600-тысячная LADA Vesta (руск.). Автостат // autostat.ru (9 верасня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  12. "АВТОВАЗ представил обновленную LADA Vesta"(руск.). Автостат // autostat.ru. 2022-02-22. Праверана 2022-09-26.
  13. Своими глазами: обновленная Лада Веста (руск.). autoreview.ru (9 жніўня 2022). Праверана 26 верасня 2022.
  14. "АВТОВАЗ объявил о переносе производства LADA Vesta в Тольятти"(руск.). Автостат // autostat.ru. 2022-08-04. Праверана 2022-09-26.
  15. "Почти без упрощений. В Тольятти стартовал выпуск Lada Vesta NG"(руск.). abw.by. 2023-03-03. Праверана 2023-03-03.
  16. АвтоВАЗ показал несуществующий хэтчбек Lada Vesta (руск.). motor.ru (17 мая 2021). Праверана 18 мая 2021.
  17. АвтоВАЗ доработал конструкцию ГБЦ двигателя ВАЗ 21179 (1.8 л, 122 л.с.) (руск.)(недаступная спасылка). лада.онлайн (13 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2021. Праверана 13 студзеня 2021.
  18. АвтоВАЗ оставил двигатель 1.8 л только на Lada Vesta Cross, новые подробности (руск.)(недаступная спасылка). лада.онлайн (13 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020. Праверана 13 студзеня 2021.
  19. Лада Веста с вариатором: цены и новое оснащение (руск.). autoreview.ru (11 лістапада 2019). Праверана 10 жніўня 2021.
  20. Лада Веста (руск.). autoreview.ru. Праверана 13 студзеня 2021.
  21. Лада Веста SW Cross (руск.). autoreview.ru. Праверана 13 студзеня 2021.
  22. Lada Vesta Sales Figures (англ.). goodcarbadcar.net. Праверана 30 студзеня 2024.
  23. Сегодня стартовали белорусские продажи Lada Vesta. "Наши" цены - от 155 миллионов рублей (руск.). abw.by (21 студзеня 2016). Праверана 13 студзеня 2021.
  24. Ввоз из России, проседание Geely. Почему продажи "официалов" выросли, но поводов для оптимизма нет (руск.). abw.by (2 лютага 2017). Праверана 10 жніўня 2021.
  25. Какие новые автомобили покупали белорусы в 2017-м и за счет чего растет рынок? (руск.). abw.by (16 студзеня 2018). Праверана 14 студзеня 2021.
  26. Какие автомобили покупали белорусы в 2018 году? ТОП-30 моделей (руск.). abw.by (16 студзеня 2019). Праверана 27 студзеня 2022.
  27. Итоги автомобильного года 2019 - и новинки, которые приедут в Беларусь в 2020 (руск.). domkrat.by (20 студзеня 2020). Праверана 27 студзеня 2022.
  28. Lada и Geely уже не хватают? Чем белорусы интересовались в конце 2020 года (руск.). av.by (15 студзеня 2021). Праверана 15 студзеня 2021.
  29. Названы самые продаваемые машины в Беларуси за 2021 год (руск.). av.by (27 студзеня 2022). Праверана 27 студзеня 2022.
  30. Вот какие авто покупали белорусы. Полная статистика продаж автомобилей в стране за 2022 год (руск.). av.by (22 лютага 2023). Праверана 24 лютага 2023.
  31. "Рост продаж и Geely вне конкуренции. БАА подвела итоги 2023 года"(руск.). abw.by. 2024-01-30. Праверана 2024-01-30.
  • Вестаномика // Авторевю : часопіс. — 2018. — № 18 (641). — С. 26-31. (руск.)