Latrodectus geometricus |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Latrodectus geometricus |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Latrodectus geometricus
|
|
Latrodectus geometricus — від павукоў сямейства павукі-цянётнікі (Theridiidae).
Сустракаецца ад паўночных Злучаных Штатаў да Тэхаса з вялікай перавагай на паўднёвым захадзе (у наступных рэгіёнах: Фларыда, Алабама, паўднёвы рэгіён, Невада, Луізіяна, Місісіпі, Джорджыя, Паўднёвая Караліна, Тэнэсі, Арызона, Нью-Джэрсі і Тэхас). Цяпер сустракаецца таксама на далёкім захадзе і ў Каліфорніі. Шырока распаўсюджаны на Блізкім Усходзе, у прыватнасці на тэрыторыі Ізраіля.
Latrodectus geometricus мае афарбоўку ярчэйшую за Latrodectus mactans; яна вар’іруецца ад жаўтлява-карычневай да цёмна-карычневай, таксама могуць сустракацца асобіны з цемнавата-шэрай або чорнай афарбоўкай. Прадстаўнікі віду маюць пазнаку ў выглядзе пясочнага гадзінніка на ніжнім баку брушка, у адрозненне ад падобных малюнкаў у некаторых іншых відаў роду ў Latrodectus geometricus яна ярка аранжавая або жоўтая. Як і ўсе прадстаўнікі роду гэты від мае медыцынскі значны нейратаксічны яд, тым не менш эфектнасць яду мінімальная для чалавека і від валодае рэпутацыяй найменш ядавітага з усіх відаў роду.
З-за адносна невялікіх для роду памераў від можна таксама прыняць за бясшкодную Steatoda, тым не менш маецца адметная характарыстыка: «пясочны гадзіннік» на брушку. Апазнаць лягчэй за ўсё пры дапамозе лупы.
Таксама адметнай рысай віду з’яўляюцца мяшкі з яйцамі характэрнай формы (падобная форма ёсць толькі ў аднаго віду, акрамя Latrodectus geometricus — у Latrodectus obscurior) — у выглядзе шарыкаў з шыпамі.
Зноскі