Latrodectus renivulvatus |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Latrodectus renivulvatus |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Latrodectus renivulvatus Dahl, 1902
|
|
Latrodectus renivulvatus — від павукоў з сямейства павукоў-цянётнікаў (Theridiidae).
Палавы дымарфізм: самкі (10—11 мм) буйнейшыя за самцоў (4-5 мм). Мае 8 вачэй, размешчаных у 2 раўнамерныя шэрагі. Верхняя частка выцягнутая. Брушка пулепадобнай формы. Ногі ўмерана доўгія і стройныя, трэцяя пара — самая кароткая, пазбаўленая шчацінак.
Афарбоўка самак чорная са светлым узорам, які складаецца з папярочных палос. У больш сталых асобін ператвараецца ў суцэльную падоўжную шырокую паласу чырвонага колеру. У самцоў ўзор больш бледны — бялёсы і жаўтлявы. Жывот не мае плям, ногі — чорныя.
Звычайна сустракаецца пад смеццем у полі. Робіць павуцінне блізка ад зямлі, часта ў паглыбленнях. Палюе на лятучых і поўзаючых насякомых.
Яйцавыя мяшэчкі гладкія і круглыя бледна-жоўтага колеру.
Працягласць жыцця да 1 года.
Гэты павук вырабляе нейратаксічны яд, які можа паўплываць на нервовую сістэму. Сімптомы: пякучы боль на месцы ўкусу, цягліцавы боль, курчы, боль у жываце ці ў канечнасцях, асабліва цягліцах сцягна, мышцы жывата робяцца цвёрдымі, курчы і боль у цягліцах спіны; слабасць у нагах, цяжкасць хады, адчуванне звужэння грудных цягліц; часам галаўны боль. Пасля ўкусу пацыент звычайна неспакойны, узбуджаны і трывожны, у яго падвышаная патлівасць, падвышаны артэрыяльны ціск, часта ацёк твару і асабліва павекаў.
Распаўсюджаны ў Афрыцы, на Аравійскім паўвостраве і ў Іраку.
Зноскі
- Müller, G.J.; Wium, C.A.; Marks, C.J.; du Plessis, C.E.; Veale, D.J.H., «Spider bite in southern Africa: diagnosis and management», Continuing Medical Education, retrieved 2016-02-02