Look What You Made Me Do (песня Тэйлар Свіфт)

«Look What You Made Me Do»
Вокладка сінгла «Look What You Made Me Do» (P175, 2017)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Reputation
Выпушчаны 25 жніўня 2017
Мова англійская
Фармат CD, лічбавая дыстрыбуцыя
Жанр электраклэш, поп, данс-поп, электрапоп
Кампазітар Тэйлар Свіфт, Джэк Антонаф, Фрэд Фэрбрас, Рычард Фэрбрас, Роб Манзолі
Працягласць 3:31
Лэйбл Big Machine
Прадзюсар Джэк Антонаф
Аўтар песні Тэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«New Romantics»
(2016)
«Look What You Made Me Do»
(2017)
«...Ready for It?»
(2017)

«Look What You Made Me Do»  (бел. «Паглядзі, што ты прымусіў мяне рабіць») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з шостага студыйнага альбома «Reputation». Песня была выпушчана 25 жніўня 2017 года на лэйбле Big Machine Records. У гэты ж дзень адбылася прэм'ера лірык-відэа песні на афіцыйным YouTube-канале спявачкі. Аўтарамі выступілі Тэйлар Свіфт і Джэк Антонаф, акрамя таго быў выкарыстанны матэрыял аўтарства Фрэда Фэрбраса, Рычарда Фэрбраса і Роба Манзолі, якім з'яўляецца сэмпл сінгла 1992 года «I'm Too Sexy» гурта Right Said Fred[1][2].

«Look What You Made Me Do» яшчэ далей аддаліў Свіфт ад папярэдніх работ у стылі кантры-музыкі і наблізіў спявачку да жанру альтэрнатыўнай электроннай музыкі.[3]. У лірычным плане кампазіцыя выканана ў агрэсіўным тоне: Тэйлар прызнае дамінуючае становішча над неназванымі нядобразычліўцамі і кажа пра непазбежнасць наступстваў за ганебныя ўчынкі ў свой адрас[4][5].

Аўтарытэтныя крытыкі, якім загадзя паведамілі пра выхад сінгла, апублікавалі змешаныя рэцэнзіі на кампазіцыю, палічыўшы яе новым кірункам кар'еры спявачкі[6][7][8][9]. Іншыя аглядальнікі зрабілі выснову, што тэма адплаты стала збітай для Свіфт і не прынесла нічога новага ў творчасць спявачкі і, наадварот, паказвае музычную дэградацыю выканаўцы[10][11][12][13].

Песня ўначаліла шматлікія хіт-парады, сярод якіх чарты ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Аўстралія.

Музычныя крытыкі апісалі жанр «Look What You Made Me Do» як электраклэш[14], поп[14], данс-поп[15] электрапоп[16].

Песня напісана ў мінорнай танальнасці ля мінор з тэмпам 128 удараў у хвіліну[17].

Рычард Фэрбрас, Фрэд Фэрбрас і Роб Манзоли, члены брытанскага танцавальнага поп-гурта Right Said Fred, пазначаны ў якасці суаўтараў песні, так як яна ўключае мелодыю іх хіта 1992 года «I'm Too Sexy». Па словах Фрэда Фэрбраса, з ім і яго братам звязаліся за тыдзень да выпуску «Look What You Made Me Do» і спыталі ці можа адна «сучасная поп-спявачка» — чыё імя не было названа — выкарыстоўваць частку іх песні для яе будучага сінгла[18]. Хоць браты пагадзіліся на здзелку, яны афіцыйна не даведаліся імя спявачкі, аб якой ідзе гаворка, да раніцы таго дня, калі адбыўся рэліз сінгла, але здагадаліся па розных прыкметах, хто яна[18]. Абодва браты сказалі, што ім спадабалася песня «Look What You Made Me Do»; Фрэд Фэрбрас сказаў у інтэрв'ю часопісу "Rolling Stone": «Мне падабаецца цынічны аспект лірыкі, таму што і наш 'I'm Too Sexy' — гэта цынічная песня, і я думаю, што яна добра гэта зрабіла»[18].

Крытычныя водгукі

[правіць | правіць зыходнік]

Песня атрымала рознанакіраваныя водгукі музычных крытыкаў і інтэрнэт-выданняў. Журналіст Рэндзі Люіс з газеты "The Telegraph" станоўча ацаніў песню, мяркуючы, што сумесная праца Тэйлар і Антоноффа спалучае як папулярныя музычныя клішэ і хады, якія выкарыстоўваюцца ў многіх сучасных хітах, так і новыя мелодыку і рытмы, а таксама дадаў: "Музычна, трэк пастаянна змяняецца, выяўляецца мноства супярэчнасцей і супярэчлівых эмацыйных станаў, выражаных у тэкстах"[19]. Мара Карсан з газеты "LA Times" і Крыс Уілман з часопіса "Variety" таксама высока ацанілі ўваходжанне Свіфт у больш змрочную поп-музыку[20].

У той жа час Маура Джонстан з "The Guardian" напісала змяшаны агляд песні, сказаўшы: «Вяртанне поп-зоркі поўнае вісцаральных расчараванняў, але незразумела, ці гуляе ролю яна ці застаецца сама сабой»[16]. Брытані Спанос з часопіса "Rolling Stone" лічыць, што песня адзначыла працяг варожасці паміж Свіфт і рэперам Канье Уэстам[15]. Аглядальнік Х'ю Макінтай з часопіса "Forbes" раскрытыкаваў змяненне стылю спявачкі, заяўляючы, што гэта «не падобна на Тэйлар Свіфт» і што «ў гэтым ёсць некаторыя перагібы»[21]. Хардзіп Фул з "New York Post" назваў песню «самай інтрыгавальна незвычайнай музыкай Свіфт, выпушчанай ёю на цяперашні час» і «займальным трэйлерам для яе новага альбома "Reputation[22]. "Pitchfork" ужо ў сваім загалоўку адклікаецца пра песню, як «хардкор» («a hardcore self-own»)[23].

Узнагароды і намінацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Сінгл «Look What You Made Me Do» атрымаў намінацыю «Лепшы відэакліп» на прэміі MTV Europe Music Awards 2017, але так і не перамог у ёй[24]. На прэміі iHeartRadio Music Awards сінгл атрымаў 2 намінацыі: «Лепшы тэкст песні» і «Лепшы кліп», але зноў прайграў.

Камерцыйны поспех

[правіць | правіць зыходнік]

Музычны партал "HitsDailyDouble" паведаміў, што за першыя 24 гадзіны «Look What You Made Me Do» атрымала аўдыторыю звыш 20 млн. чалавек на радыёстанцыях і была загружана больш за 100 тыс. раз на тэрыторыі Злучаных Штатаў, папярэдне акупаваўшы першыя радкі ў онлайн-краме iTunes Store. Гэта сведчыла аб тым, што за дзень кампазіцыя прадалася на 20% больш, чым яе папярэдні лід-сінгл «Shake It Off», які, у сваю чаргу, быў распраданы тыражом 544 тыс. копій за першы тыдзень і дэбютаваў на вяршыні амерыканскага чарта "Billboard" Hot 100. Некаторыя выданні выказалі меркаванне, што вялізны ажыятаж вакол песні паспрыяе росту продажаў да канца тыдня[25][26].

Праз дзень з моманту рэлізу «Look What You Made Me Do» быў праслуханы больш за 7.9 мільёнаў разоў па ўсім свеце ў сэрвісе струменевых праслухваньняў Spotify, адпаведна заняўшы першае месца ў сусветным рэйтынгу праслухоўванняў[27].

У ЗША усяго за тры дні радыёэфіру «Look What You Made Me Do» дэбютаваў на пазіцыі № 77 у асноўным чарце "Billboard" Hot 100. Таксама ён апыніўся на пазіцыі № 23 у мультыжанравым чарце Radio Songs з аўдыторыяй у 46 млн радыёслухачоў, паводле дадзеных службы Nielsen Music. Дзякуючы неверагоднай колькасці радыёратацый сінгл падняўся на месца № 16 у чарце Adult Pop Songs (airplay) і № 21 у чарце Pop Songs, што стала лепшым паказчыкам у 2017 годзе, а таксама дэбютаваў на пазіцыі № 22 у чарце Adult Contemporary[28]. Было прададзена каля 200,000 лічбавых копій за адзін дзень продажаў у ЗША, што перавысіла паказчык хуткасці загрузак, раней усталяваны сінглам «Shape of You» Эда Шырана[29]. Акрамя таго, «Look What You Made Me Do» быў найбольш запатрабаванай песняй на ўсіх 187 поп-радыёстанцыях, якія ўлічваюцца Mediabase, пабіўшы рэкорд, усталяваны сінглам «Can't Stop the Feeling!» Джасціна Тымберлейка у 2016 годзе, які быў запатрабаваны на 186 радыёстанцыях поп-музыкі[30]. Праз тырдзень песня паднялася з 77-га месца на пазіцыю 1 радок у чарце "Billboard" Hot 100, стаўшы пятым у гісторыі самым буйным скокам наверх і пятым чарттоперам для Тэйлар Свіфт ў ЗША.

У Вялікабрытаніі менш чым за тыдзеньбыло прададзена 20,000 копій сінгла і загружана па стрымінгу 2,4 млн разоў[31]. У выніку песня стала першым для Свіфт чарттоперам у гэтай краіне, разышоўшыся тыражом у 30,000 копій і 5,3 млн срымінгу за поўны тыдзень.

Ужо праз месяц пасля рэлізу «Look What You Made Me Do» быў распраданы накладам у 2 мільёна копій ва ўсім свеце. Зараз гэты паказчык ужо большы за 4 мільёны.

На прыканцы года сінгл меў ужо тройчы плацінавы статус у ЗША.

Музычнае відэа

[правіць | правіць зыходнік]

Лірык-відэа песні выйшла на афіцыйным YouTube-канале спявачкі. Яно ў значнай ступені заснавана на графічным дызайне амерыканскага мастака Сола Баса, выкарыстаным у фільме "Vertigo" (1958)[16]. Яго прадзюсіравалі Тэйлар Свіфт і амерыканскі рэжысёр музычных відэа, фільмаў і рэкламных ролікаў Джозэф Кан[32]. Афіцыйнае музычнае відэа было ўпершыню паказана 27 жніўня 2017 года на цырымоніі 2017 MTV Video Music Awards[33]. У першы дзень кліп праглядзялі больш за 43 мільёны чалавек, што стала абсолютным рэкордам YouTube.

Падрыхтоўка музычнага відэа пачалася яшчэ ў студзені 2017 года, у той час як сама здымка праходзіла ў маі[34][35]. Танцавальныя нумары паставіў харэограф Тайс Дзіор, які працаваў разам з Тэйлар над кліпам «Shake It Off»[34], а макіяж рыхтаваў Біл Корсо[36]. Канчатковая апрацоўка відэа працягвалася да самай раніцы яго рэлізу[35]. Паведамлялася таксама, што алмазы, якія выкарыстоўваюцца ў адной са сцэн, з'яўляюцца сапраўднымі. Брыльянты, запазычаныя ў знакамітага ювеліра Ніла Лэйна, валодаюць коштам больш за 10 мільёнаў даляраў[37].

Джойс Чэн з амерыканскага часопіса Rolling Stone, аналізуючы кліп, выявіў 13 схаваных пасланняў або малапрыкметных нюансаў, якія могуць мець значэнне і якія можна прапусціць пры першым праглядзе[38]. З ім пераклікаецца і Люсі Вуд з брытанскай газеты Metro, якая вылучыла ў кліпе 21 момант з рознымі відавочнымі і няяўныя пасланнямі[39].

Штотыднёвыя чарты

[правіць | правіць зыходнік]
Чарт (2017) Вышэйшая
пазіцыя
Сцяг Аргенціны Argentina Anglo 4
Сцяг Аўстраліі ARIA 1
Сцяг Аўстрыі Ö3 Austria Top 75 2
Сцяг Бельгіі Ultratip Flanders 8
Сцяг Бельгіі Ultratip Wallonia 39
Сцяг Канады Canadian Hot 100 1
Сцяг Канады Canada AC 33
Сцяг Канады Canada CHR/Top 40 10
Сцяг Канады Canada AC Hot 10
Сцяг Чылі Chile Anglo 6
Сцяг Калумбіі Colombia Anglo 4
Сцяг Харватыі HRT 1
Сцяг Чэхіі SRádio Top 100 39
Сцяг Чэхіі Singles Digitál Top 100 1
Сцяг Даніі Tracklisten 12
Сцяг Сальвадора El Salvador 9
Сцяг ЕС Eurochart Hot 100 Singles 1
Сцяг Эквадора Ecuador Anglo 5
Сцяг Фінляндыі Suomen virallinen latauslista 8
Сцяг Фінляндыі Finland Digital Songs 1
Сцяг Францыі SNEP 4
Сцяг Германіі Media Control AG 3
Сцяг Грэцыі Greece Digital Songs 1
Сцяг Гватэмалы Guatemala Anglo 1
Сцяг Венгрыі Hungary Single Top 40 3
Сцяг Венгрыі Hungary Stream Top 40 1
Сцяг Ірландыі IRMA 1
Сцяг Ізраіля Media Forest 1
Сцяг Ізраіля Media Forest TV Airplay 4
Сцяг Італіі FIMI 10
Сцяг Японіі Japan Hot 100 7
Сцяг Японіі Japan Hot Overseas 1
Сцяг Японіі Japan Radio Songs 1
Сцяг Латвіі Latvijas Top 40 2
Сцяг Лівана Lebanese Top 20 1
Сцяг Літвы M-1 Top 40 8
Сцяг Люксембурга Luxembourg Digital Songs 7
Сцяг Малайзіі RIM 1
Сцяг Мексікі Mexico Anglo 2
Сцяг Нідэрландаў Dutch Top 40 7
Сцяг Нідэрландаў Mega Top 50 1
Сцяг Нідэрландаў Single Top 100 13
Сцяг Новай Зеландыі RIANZ 1
Сцяг Нарвегіі VG-lista 6
Сцяг Панамы Panama Anglo 6
Сцяг Філіпін Philippine Hot 100 1
Сцяг Партугаліі AFP 4
Сцяг Дамініканскай Рэспублікі Republica Dominicana Anglo 6
Сцяг Румыніі Airplay 100 64
Сцяг Расіі Tophit 56
Сцяг Шатландыі Official Charts Company 1
Сцяг Славакіі Singles Digitál Top 100 1
Сцяг Паўднёвай Карэі Gaon 6
Сцяг Іспаніі PROMUSICAE 1
Сцяг Швецыі Sverigetopplistan 7
Сцяг Швейцарыі Schweizer Hitparade 6
Сцяг Вялікабрытаніі UK Singles Chart 1
Сцяг ЗША Billboard Hot 100 1
Сцяг ЗША Billboard Adult Contemporary 19
Сцяг ЗША Billboard Adult Top 40 7
Сцяг ЗША Dance Club Songs 9
Сцяг ЗША Billboard Mainstream Top 40 1
Сцяг ЗША Billboard Rhythmic 20
Сцяг Венесуэлы Venezuela Anglo 9

Зноскі

  1. Dee Lockett. Taylor Swift Declares the Old Taylor Dead on New Song, 'Look What You Made Me Do' (англ.). "Vulture.com" (25 жніўня 2017).
  2. Taylor Swift — Look What You Made Me Do (руск.). "pop-culture.ru" (25 жніўня 2017).(недаступная спасылка)
  3. Brittany Spanos. Taylor Swift's 'Look What You Made Me Do': Are Fans Ready for Her Dark Side? (англ.)(недаступная спасылка). "Rolling Stone" (26 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2017.
  4. Taylor Swift's new song polarizes social media (англ.)(недаступная спасылка). "Entertainment Weekly" (26 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2017.
  5. Taylor Swift's 'Look What You Made Me Do': Are Fans Ready for Her Dark Side? (англ.). "nrp.org" (26 жніўня 2017).
  6. http://people.com/music/taylor-swift-look-what-you-made-me-do-importance/
  7. https://www.spin.com/2017/08/taylor-swift-look-what-you-made-me-do-review/
  8. https://www.theringer.com/music/2017/8/25/16201942/taylor-swift-look-what-you-made-me-do-exit-survey
  9. http://www.insideedition.com/headlines/25171-taylor-swift-releases-aggressive-new-song-to-mixed-reviews-i-miss-the-old-taylor
  10. https://www.theguardian.com/music/2017/aug/25/taylor-swift-look-what-you-made-me-do-review
  11. http://pitchfork.com/reviews/tracks/taylor-swift-look-what-you-made-me-do/
  12. https://www.washingtonpost.com/news/arts-and-entertainment/wp/2017/08/25/look-what-you-made-me-do-the-old-taylor-swift-is-dead-but-the-new-one-still-wants-revenge/?utm_term=.6b32881b434d
  13. http://www.vh1.com/news/325092/taylor-swift-look-what-you-made-me-do/
  14. а б Taylor Swift Unleashes New Single 'Look What You Made Me Do'. Forbes. Праверана August 25, 2017.
  15. а б Spanos, Brittany (August 25, 2017). "Taylor Swift Releases Apparent Kanye West Diss Song 'Look What You Made Me Do'". Rolling Stone. Праверана August 25, 2017. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2017. Праверана 29 жніўня 2017.
  16. а б в Johnston, Maura. Acid gossip that borrows from better songs – Taylor Swift: Look What You Made Me Do review. The Guardian (24 Жнівень, 2017). Праверана August 25, 2017.
  17. Sheetmusicdirect.us. Look What You Made Me Do. Sheet Music Direct. Праверана 25 жніўня 2017.
  18. а б в Right Said Fred on Taylor Swift's 'Cynical' 'Look What You Made Me Do'(недаступная спасылка). Rolling Stone. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2017. Праверана 25 Жнівень 2017.
  19. Lewis, Randy (August 25, 2017). "Taylor Swift drops 'Look What You Made Me Do' and it's aggressive". The Telegraph. Праверана August 25, 2017.
  20. Willman, Chris (August 25, 2017). "Song Review: Taylor Swift's 'Look What You Made Me Do'". Variety. Праверана 2017-08-25.
  21. McIntyre, Hugh (August 25, 2017). "Taylor Swift Unleashes New Single 'Look What You Made Me Do'". Forbes. Праверана 2017-08-25.
  22. Phull, Hardeep (August 25, 2017). "Taylor Swift burns Kim and Kanye in comeback single". New York Post. Праверана August 25, 2017.
  23. https://www.facebook.com/Pitchfork/posts/10155532657046000
  24. http://www.mtvema.com/ru-ru
  25. http://hitsdailydouble.com/news&id=308113
  26. http://hitsdailydouble.com/news&id=308105
  27. https://open.spotify.com/user/spotifycharts/playlist/37i9dQZEVXbLRQDuF5jeBp
  28. Trust, Gary (August 28, 2017). "Taylor Swift's 'Look What You Made Me Do' Headed for No. 1 на Billboard Hot 100 Next Week". Billboard. Праверана 29 жніўня 2017.
  29. Caulfield, Keith (August 26, 2017). "Taylor Swift's 'Look' Heads for Half-Million Sales, Biggest Week Since Adele's 'Hello'". Billboard. Праверана August 29, 2017.
  30. Cantor, Brian (August 29, 2017). "Taylor Swift's 'Look What You Made Me Do' Record Breaks For Pop Radio hits popups Adds". Headline Planet. Праверана August 29, 2017.
  31. Taylor Swift could earn her first UK Number 1 single this Friday. Official Charts Company (29 жніўня 2017). Праверана August 29, 2017.
  32. Whittaker, Alexandra. Here's Every Lyric from Taylor Swift's New Song 'Look What You Made Me Do' (англ.)(недаступная спасылка). InStyle (25 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2017. Праверана 29 жніўня 2017.
  33. Sandra Gonzalez, Lisa Respers France. Taylor Swift returns with single 'Look What You Made Me Do' (англ.). CNN (25 жніўня 2017). Праверана 25 жніўня 2017.
  34. а б Murphy, john doe. EXCLUSIVE: Todrick Hall Reveals Secrets From Taylor Swift's 'Look What You Made Me Do' Music Video. ET Online (30 жніўня 2017). Праверана August 25, 2017.
  35. а б "We started concepting and prepping it in January. Shot in May. Post production until tomorrow morning. You see it Sssssssunday." - Joseph Kahn on Twitter (25 жніўня 2017). Праверана August 30, 2017.
  36. "Bill Corso was make-up artist who created Zombie Taylor." - Joseph Kahn on Twitter (28 жніўня 2017). Праверана August 30, 2017.
  37. Gordon, Julie. Taylor Swift's diamond bath cost more than $10M. Page Six (29 жніўня 2017). Праверана August 30, 2017.
  38. Joyce Chen. Taylor Swift's 'Look What You Made Me Do' Video Decoded: 13 Things You Missed(недаступная спасылка). Rollingstone.com (29 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2017. Праверана August 30, 2017.
  39. Lucy Wood. Each and every single dig that Taylor Swift makes in the Look What You Made Me Do music video. Metro.co.uk (28 жніўня 2017). Праверана August 30, 2017.