«Love Story»(бел. «Гісторыя кахання») — лід-сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе другога студыйнага альбома «Fearless», выпушчаны 12 верасня 2008 пад лэйблам Big Machine і не паступаў у продаж у іншых краінах да вясны 2009 года. Песня была напісана самой Тэйлар. Кампазіцыя і відэакліп мелі значную папулярнасць (№ 1 у Billboard Pop Songs, Adult Contemporary, Hot Country Songs, № 2 у Вялікабрытаніі, № 1 у Аўстраліі, № 4 у Billboard Hot 100) і атрымалі станоўчыя водгукі, а таксама некалькі музычных узнагарод Country Music Association Awards, Country Music Television awards, BMI Country Awards і 8-разовы плацінавы статус RIAA. На цяперашні час «Love Story» з'яўляееца самай прадаванай самастойна напісанай жаночай кампазіцыяй за ўсю гісторыю лічбавай эры, а таксама самай паспяховай кантры-песняй за ўвесь час.
Тэйлар аб гісторыі стварэння песні: «Love Story» пра хлопца, з якім я амаль сустракалася. Але калі я пазнаёміла яго з маёй сям'ёй і сябрамі, ім ён не спадабаўся. Наогул нікому! Упершыню я магла параўнаць сваю жыццёвую сітуацыю з гісторыяй Рамэа і Джульеты, дзе толькі самі закаханыя хочуць быць разам, а ўсе астатнія супраць іх. Гэта самая рамантычная песня, якую я напісала, і яна нават не пра чалавека, з якім я сапраўды сустракалася.
Сюжэт песні нагадвае гісторыю шэкспіраўскіх «Рамэа і Джульету», але са шчаслівым канцом.[1][2][3][4][5] Запіс «Love Story» праходзіў ў сакавіку 2008 года ў Blackbird Studios ў Нэшвіле (штат Тэнэсі, ЗША) разам з
прадзюсарам Натанам Чапманам і іншым персаналам.[6] Чапман раней ужо прадзюсаваў дэбютны альбом Тэйлар. Песня была запісана з выкарыстаннем праграмна-апаратнага комплексу Pro Tools і трэкіравання вакальных дарожак, якія Свіфт запісвала разам з музычнай групай, таксама выкарыстоўваліся акустычныя гітары, бас-гітары і іншыя інструменты. Такім чынам, «Love Story» — гэта кантры-поп песня даўжынёй 3 хвіліны 54 секунды ў танальнасці Рэ мажор ад Ля3 да Сі4 з музычным тэмпам 120 удараў у хвіліну[7].
У выніку сінл стаў больш, чым паспяховым: восем разў атрымаў плацінавы статус ад Recording Industry Association of America[8] і стаў адным з 13 трэкаў з альбома «Fearless», якія ўвайшлі ў топ-40 хіт-парада Billboard Hot 100, што з'яўляецца рэкордам чарта.[9]
Песня атрымала станоўчыя і змешаныя водгукі ад музычных крытыкаў і інтэрнэт-выданняў, сярод якіх: "Paste"[10], "About.com"[11][12], "Slant Magazine"[13], "The Boston Globe"[14], "BBC"[15], "Country Weekly"[16], "Billboard"[17], "The Guardian".[18] Выданне "Taste of Country" паставіла песню на 17 месца ў сваім спісе "Лепшых кантры-песень усіх часоў".[19]
На 35-й цырымоніі People's Choice Awards «Love Story» была намінавана ў катэгорыі «Favorite Country», але саступіла песні Кэры Андэрвуд «Last Name».[20] Песня таксама была намінавана ў катэгорыі «Fave Song» на цырымоніі Nickelodeon Australian Kids' Choice Awards 2009, але саступіла «The Black Eyed Peas» з «I Gotta Feeling»[21] і атрымала такую ж намінацыю на Teen Choice Awards 2009, дзе саступіла Дэвіду Арчулета з «Crush».[22][23] У 2009 годзе «Love Story» была названая «Лепшай кантры-песняй года» («Country Song of the Year») ад імя Broadcast Music Incorporated (BMI).[24].
Відэакліп на песню паставіла рэжысёр Трэй Фанджой, якая раней ужо рыхтавала відэа для сінглаў з дэбютнага альбома спявачкі «Taylor Swift».[25]. Прэм'ера кліпа адбылася 12 верасня2008 года на канале CMT[26]
Відэа выйграла дзве ўзнагароды CMT Music Awards 2009 у катэгорыях «Video of the Year» і «Female Video of the Year»[27], перамагло ў Country Music Association Award 2009 ў катэгорыі «Music Video of the Year»[28] і Myx Music Awards 2010 ў намінацыі «Favorite International Video».[29] Акрамя таго, кліп быў прадстаўлены ў катэгорыі «Video of the Year» 45-й цырымоніі Academy of Country Music Awards, дзе саступіў Brad Paisley's з «Waitin' on a Woman»[30][31]
27 верасня2008 года «Love Story» дэбютавала пад № 16 у амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100 з накладам больш за 97,000 лічбавых загрузак.[32] На наступным тыдні сінгл падняўся на № 5 з накладам 159,000 копій.[33]18 кастрычніка2008 года, пасля двух тыдняў знаходжання ў лепшай дзясятцы, сінгл спусціўся на № 13 і заставаўся ў топ-20 чарта Billboard Hot 100 11 тыдняў запар, адзін раз вярнуўшыся ў дзесятку лепшых пад № 7.[34]17 студзеня2009 года, песня дасягнула № 4, што зрабіла «Love Story» самым паспяховым сінглам спявачкі на той момант.
Сінгл стаў адным з 13 трэкаў з альбома «Fearless», якія ўвайшлі ў топ-40 чарта Billboard Hot 100што з'яўляецца рэкордам чарта.[9] Песня 8 разоў атрымала плацінавы статус ад Recording Industry Association of America і была прададзены тыражом у 5 млн копій у ЗША да мая 2011 года.[35] Песня стала самай паспяховай для Свіфт на той момант і самым паспяховым лічбавым кантры-сінглам усіх часоў у ЗША, а таксама 9-м лічбавым бэстсэлерам усіх часоў у цэлым (без уліку жанраў).[36][37] Да ліпеня 2015 года сінгл быў прададзены ў колькасці 5,872,000 копій у ЗША.[38]
«Love Story» дасягнула другога месца у радэёэфірным хіт-парадзе ЗША Billboard Radio Songs з 106 мільёнамі ўсефарматнай аўдыторыію[39] У кантры-чарце Hot Country Songs, сінгл дэбютаваў 27 верасня2008 года пад нумарам 25, затым увайшоў у дзясятку лепшых на чацвёртым тыдні знаходжання ў чарце і дасягнуў дзяватага месца на дзявятым тыдні. У выніку песня стала трэцім № 1 у Hot Country Songs для Тэйлар.[40][41]. На вяршыні кантры-чарта кампазіцыя пратрымалася 2 тыдні і ўсяго 13 тыдняў у хіт-парадзе. У поп-чарце Billboard Pop Songs песня дэбютавала 22 лістапада2008 года пад нумарам № 34.[42] На пятнаццаты тыдзень знаходжання ў ім 28 лютага2009 года сінгл дасягнуў у ім першага месца, што стала самым вялікім поспехам для любога кантры-сінгла з часу хіта Shania Twain's «You're Still the One», які дасягнуў № 3 у 1998 годзе.[43] «Love Story» таксама дасягнула вяршыні у хіт-парадзе Billboard Adult Contemporary і трэцяга месца ў Billboard Adult Pop Songs, а таксама нечакана з'явілася ў лацінскім чарце Billboard Latin Pop Songs на 35 месцы.
У Канадзе сінгл дэбютаваў 18 кастрычніка2008 года пад нумарам 88[44], дасягнуўшы 29 лістапада2008 года чацвётрага месца і стаўшы для Свіфт першым яе хітом у канадскім топ-10. Кампазіцыя заставалася ў дзясятцы лепшых 10 тыдняў, а ва ўсім чарце 52 тыдня або цэлы каляндарны год. У выніку сінгл стаў восьмым у выніковым гадавым хіт-парадзе Канады і атрымаў дзве плацінавыя сертыфікацыі ад Music Canada за наклад у 160,000 лічбавых копій.
У ARIA charts «Love Story» дэбютавала 25 студзеня2009 года з 38 месца, пазней падняўшыся на другую ступеньку, дзе заставалася 6 тыдняў. 29 сакавіка2009 года сінгл узначаліў чарт, стаўшы першым у кар'еры Свіфт чарттоппером ў Аўстраліі.[51] і атрымаўшы тры плацінавыя сертыфікацыі ад Australian Recording Industry Association за наклад больш за 210,000 копій. «Love Story» трапіла на дзясятую пазіцыю ў выніковым хіт-парадзе Аўстраліі за дзесяцігоддзе. 2 лютага2009 года песня дэбютавала на 33 пазіцыі ў Recording Industry Association of New Zealand. 6 красавіка2009 года, праз 9 тыдняў, сінгл дасягнуў трэцяга месца[52] і быў сертыфікаваны ў плацінавым статусе Recording Industry Association of New Zealand за наклад больш за 15,000 копій.[53]
↑Walsh, Christopher. Taylor Swift — Love Story(нявызн.)(недаступная спасылка). ProAudio Review. The Wicks Group (17 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2010. Праверана November 14, 2011.
↑Caulfield, Keith (October 11, 2008). "Singles: Love Story". Billboard. 120 (41). New York: Nielsen Business Media, Inc: 68. ISSN0006-2510. Праверана March 8, 2011.
↑Chart Stats – Taylor Swift(нявызн.). "Chartstats.com". The Official Charts Company. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана March 5, 2011.