Дрэва вышынёй да 10 метраў з шырокай кронай. Галіны з калючкамі, кара чырванавата-карычневая, з падоўжнымі расколінамі, адслойваецца вузкімі пласцінкамі. Пупышкі ярка-чырвоныя з цёмнай каёмкой, раснічастыя па краю.
Лісце яйкападобнай формы, да 10 см даўжынёй, часам бывае неглыбока лопасцевым. Маладое лісце апушанае, пры распусканні мае бронзава-чырвоны колер, пазней становяцца голым, цёмна-зялёным з верхняга боку і больш бледным знізу. Увосень жоўкне. Хвосцікі тонкія, да 5 см даўжынёй. Прылісткі завостраныя, даўжынёй да 1,3 см.
Кветкі белыя або светла-ружовыя, духмяныя, дыяметрам 3-5 см, з тонкімі Кветаножкамі, сабраны ў малакветкавыя (3-6 кветак) суквецці. Гіпантый з белым апушэннем, слупкі ля аснавання валасістыя.
Плады круглявыя, жоўта-зялёныя з васковым налётам, дыяметрам да 3,5 см. Яны вельмі духмяныя, але маюць даўкі і кіслы смак.
↑ абДеревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции / под ред. д-ра биол. наук, проф. Соколова С. Н. — М.-Л.: Изд-во академии наук СССР, 1954. — Т. 3. — С. 456.
↑Жуковский П. М. Культурные растения и их сородичи. — Издание 3-е, перераб. и доп. — Л.: Издательство «Колос», 1971. — С. 448.