Часам, памылкова, дадзены від атаясняюць з шырока распаўсюджаным пладовым дрэвам яблыня дамашняя (Malus domestica). Існуе некалькі сартоў, часам апісваных як разнавіднасці, напрыклад Malus pumila var. niedzwetzkyana з пурпурнай афарбоўкай парасткаў і кветак[3].
Невялікія дрэвы вышынёй каля 5 метраў (часам да 10 метраў[2]) з прамым моцным ствалом і разгалістымі галінамі. Чарговыя лісты сядзяць на хвосціках, ліставыя пласцінкі з пражылкамі[2]. Зверху яны шэра-зялёныя, лямцава-апушаныя, сядзяць на тонкіх чарашках, шырокаяйкападобнай формы, ля аснавання круглявыя, па краі пільчатыя ці гародчатыя, з зубчыкамі, востраканечнымі на канцах[2]. Кветкі абодваполыя ружовага ці белага колеру, звонку інтэнсіўна афарбаваныя[2], дыяметрам каля 2,5 см.
Плады шарападобныя, жоўтыя, на доўгіх пладаножках. Квітнее ў маі, плады спеюць у верасні[2].
Дрэва натуральным чынам распаўсюджана ў Заходняй і Цэнтральнай Азіі, ва Усходняй Еўропе, культывуецца паўсюль як дэкаратыўная садовая расліна. У Беларусі сустракаецца пераважна на поўдні[2].