Metarhizium anisopliae | |||||||||||||||||||||||
![]() Абрастанне насякомага грыбам | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
|
Metarhizium anisopliae — від энтамапатагенных грыбоў з сямейства Clavicipitaceae. Сустракаецца ў глебах па ўсім свеце і выклікае захворванні ў розных насякомых, паразітуючы на іх. Вядома каля 200 відаў насякомых, якія могуць быць паражаны гэтым грыбом, у тым ліку: каларадскі жук (Leptinotarsa decemlineata), Callipogon relictus, тэрміты (Isoptera) і іншыя. Яго часта выкарыстоўваюць як біяагент па барацьбе са шкоднікамі культурных раслін. Прапанаваны ў якасці біяінсектыцыду супраць вектараў Лайма.
У гэтым відзе вылучаюць тры формы і шэсць разнавіднасцяў:
Два спосабы атрымання біямасы:
Пры вадкаснай ферментацыі спораваміцэліяльная маса мае вельмі нізкую захаванасць і хутка (на працягу 3 месяцаў) зніжае сваю біялагічную актыўнасць на 2-3 парадкі. У сувязі з чым спосаб культывавання на стэрыльным раслінным субстраце з’яўляецца больш мэтазгодным для напрацоўкі біямасы, стабільнай па колькасці жыццяздольных канідый, якая можа працяглы час захоўвацца без страты біялагічнай актыўнасці.
Адным з магчымых механізмаў, абумаўляльных змену вірулентных уласцівасцяў энтамапатагенных грыбоў, можа быць спантанная зменлівасць.
Вірулентнасць энтамапатагенных грыбоў цесна звязана з ферментатыўнай актыўнасцю.
Пасіраванне штамаў і іх марфалагічных варыянтаў праз успрымальнае насякомае-гаспадара дазваляе павялічыць вірулентнасць зыходных штамаў і іх морфавараў больш чым у два разы за тры пасажы.
Пры тэмпературы +20 °C сухая і вадкая біямаса могуць захоўвацца без страты біялагічнай актыўнасці і жыццяздольнасці на працягу 12 месяцаў. Пры тэмпературы + 6 °C вадкая і сухая формы захоўваюць жыццяздольнасць на працягу 12 месяцаў, аднак вадкая біямаса да канца гэтага тэрміну зніжае біялагічную актыўнасць да нулявога значэння.
Ультрафіялетавае апрамяненне з’яўляецца найбольш моцным негатыўным фактарам уплыву на біярэсурс грыба M. anisopliae, якія зніжаюць яго жыццяздольнасць да нуля на працягу 10 хвілін.
Працуе як інгібітар актыўнасці ўзбуджальнікаў грыбковых хвароб раслін Didymella applanata, Botrytis cinerea, Fusarium oxysporum, Rhizoctonia solani.