Джэймс Стывен Дональдсан або Джымі Дональдсан[3] (англ.: Jimmy Donaldson; нар. 7 мая1998(1998-05-07)[1], Уічыта, Канзас[2], ЗША), больш вядомы пад псеўданімам MrBeast, — амерыканскі відэаблогер, дзеяч шоў-бізнэсу, стваральнік аднайменнага канала на YouTube. Лічыцца піянерам жанру відэа на YouTube, прысвечанага здымкам дарагіх трукаў[4]. У чэрвені 2023 года колькасць падпісчыкаў яго канала дасягнула 150 млн чалавек[5], што зрабіла яго першым па колькасці падпісчыкаў, сярод каналаў, якія вядуцца пераважна прыватнай асобай і другой па колькасці падпісчыкаў на платформе ў цэлым[6][7] .
Апроч праекту MrBeast, Дональдсан вядзе YouTube-каналы Beast Reacts, MrBeast Gaming, MrBeast 2 (былы MrBeast Shorts)[8], і дабрачынны канал Beast Philanthropy[9][10]. Раней ён вёў канал MrBeast 3 (першапачаткова MrBeast 2), які зараз неактыўны[11]. Дональдсан быў адным з 10 самых высокааплатных ютубераў 2020 года[12]. З’яўляецца адным з заснавальнікаў кампаній MrBeast Burger, Feastables, Team Trees — фонду па зборы сродкаў для арганізацыі Arbor Day Foundation[en], які сабраў больш за 23 млн долараў[13][14], і Team Seas[en] — фонду па зборы сродкаў для Ocean Conservancy[en][15] The Ocean Clean. Дональдсан тройчы атрымліваў узнагароду Creator of the Year на цырымоніі Streamy Awards[en] у 2020, 2021 і 2022 гадах; ён таксама атрымаў узнагароду Favorite Male Creator на Kids' Choice Awards у 2022 годзе.
Нарадзіўся 7 мая 1998 года ў штаце Канзас (ЗША)[16][17]. Вырас у Грынвілі[18], штат Паўночная Караліна[19]. У яго ёсць старэйшы брат Чарльз па мянушцы СіДжэй (CJ), якому належыць канал пад назвай «CJTheseDays»[20]. У 2016 годзе Дональдсан скончыў Грынвільскую хрысціянскую акадэмію і ў канцы таго ж года паступіў ва Усходне-Каралінскі ўніверсітэт, але потым кінуў вучобу[19][21]. У старэйшых класах у Дональдсана была дыягнаставана хвароба Крона, ён адкрыта заяўляў пра гэта, аднак расказваў пра яе нячаста[22].
Дональдсан пачаў весці свой канал на YouTube у лютым 2012 года ва ўзросце 13 гадоў пад назвай «MrBeast6000»; ён выпускаў разнастайны кантэнт, ад летсплэяў і да відэаролікаў, у якіх ацэньваў багацце іншых ютубераў. Тым не менш, яго відэа заставаліся ў адноснай невядомасці — у сярэднім каля тысячы праглядаў кожнае — да выхаду ягонага «падліку да 100 000» 2017 года, якое сабрала дзясяткі тысяч праглядаў усяго за некалькі дзён[23]. Каналам кіруе заснаваная ў Даласе кампанія па кіраванні талентамі Night Media[24].
Джымі часта робіць ролікі, у якіх ахвяруе тысячы долараў стрымерам на Twitch, многія з якіх спансіруюцца (хоць у мінулым ён рабіў ахвяраванні без фундатара)[19]. У студзені 2017 года Дональдсан апублікаваў амаль аднадзённае відэа, у якім лічыў да 100 000. Эксперымент заняў у яго 40 гадзін, таму некаторыя часткі ён паскорыў, каб укласціся пад 24 гадзіны. Дональдсан прапусціў лічбы 81 933 і 99 913 і налічыў 24 219 тры разы[25] . Наступнае відэа пад назвай «Падлік да 200 000 (Дарога да мільёна)» было загружана ў наступным месяцы, па словах ютубера, яго таксама прыйшлося паскорыць, паколькі поўныя 55 гадзін перавышалі ліміт загрузкі YouTube[26]. Таксама Джымі паспрабаваў разбіць шкло, выкарыстоўваючы сотню мегафонаў, гадзіну назіраў высыханне фарбы і беспаспяхова спрабаваў круціць спінар на працягу дня[27]. У сакавіку 2019 года ён арганізаваў і зняў у Лос-Анджэлесе Battle-Royale у рэальным жыцці з прызам у 200 000 долараў[28] .
Дональдсан публікуе свае незвычайныя акты дабрачыннасці[29][30]: прадастаўленне рэчаў на 100 тысяч долараў у прытулкі для бяздомных у снежні 2018 года[31], ахвяраванне 32 тысяч долараў на «Праграму параненых ветэранаў арміі», 70 тысяч долараў нджэлесе[32]. Падчас суперніцтва П'юдыпай і T-Series[en], за званне самага папулярнага канала на YouTube, Дональдсан купіў рэкламныя шчыты і рэкламу на радыё, каб дапамагчы П’юдыпаю прыцягнуць больш падпісчыкаў, чым T-Series;[33] на Супербоул Llll ён з памочнікамі, на вопратцы ў якіх было напісана «Sub 2 PewDiePie» купіў некалькі месцаў[34][35]. Дональдсан таксама загрузіў відэа, якое з’яўляецца самым залайканым немузычным відэа, і 17-е па відэа ў цэлым па стане на 15 снежня 2019 года[36].
25 лістапада 2021 года, калі быў папулярны карэйская серыял «Гульня ў кальмара», Джымі апублікаваў відэа пад назвай «$456,000 Squid Game In Real Life!». За некалькі гадзін пасля публікацыі роліка MrBeast набраў каля 1,5 мільёнаў падпісчыкаў за 24 гадзіны дзякуючы папулярнасці «гульні ў кальмара». За месяц ён набраў 9,5 мільёнаў падпісчыкаў, што на 400 тысяч больш, чым у індыйскага ютубера CarryMinati[37], тым самым усталяваўшы новы рэкорд YouTube[38].
У чэрвені 2020 года Дональдсан у супрацоўніцтве з Бруклінскім арт-калектывам MSCHF выпусціў разавую шматкарыстальніцкую мабільную гульню Finger on the App. Паводле правіл гульні, карыстальнікі датыкаюцца да экрана тэлефона, і той, хто апошнім прыбярэ палец ад экрана, выйграе 25 тыс. долараў[39]. Па выніках гульні чатыры чалавекі выйгралі па 20 тыс. долараў, пратрымаўшы палец на прыладзе больш за 70 гадзін[40]. Па чутках, гульня была настолькі паспяховай, што ў снежні 2020 года планавалася выпусціць працяг пад назвай Finger on the App 2. Аднак гульня была адкладзена да лютага, а потым перанесена на сакавік 2021 года. У адрозненне ад папярэдняй гульні, У гэты раз галоўны прыз склаў 100 тыс. долараў[41]. Пераможца ўтрымліваў палец на экране тэлефона каля 51 гадзіны; удзельнік, які заняў другое месца, таксама атрымаў прыз памерам 20 тыс. долараў[42].
У лістападзе 2020 года Уіл Хайд, прадзюсар ютуб-канала MrBeast, у артыкуле для газеты The Wake Weekly паведаміў, што Дональдсан запусціць віртуальны рэстаран Mrbeast Burger у снежні 2020 года. Па словах Хайда, у працэсе распрацоўкі канцэпцыі рэстарана яго каманда супрацоўнічала з кампаніяй Virtual Dining Concepts. Ён заявіў, што Mrbeast Burger будзе прадаваць франчайзінгавай правы на рэалізацыю бургеры рэстаранам па ўсёй тэрыторыі ЗША, а кліенты змогуць заказваць бургеры праз службы онлайн-дастаўкі[43]. У жніўні 2022 года Дональдсан абвясціў, што адкрые бургерную MrBeast у гандлёвым цэнтры American Dream Mall у Іст-Ратэрфардзе, штат Нью-Джэрсі, якая стане яго першым рэстаранам у ЗША. Адкрыццё рэстарана адбылося 4 верасня 2022 года[44].
У студзені 2022 года Дональдсан абвясціў аб стварэнні новай харчовай кампаніі пад назвай Feastables, якая стала выпускаць шакаладныя батончыкі пад уласнай маркай MrBeast Bars. У момант пачатку продажу было прапанавана 3 смакі батончыкаў: арыгінальны, міндальны і хрумсткі з кіноа. Запуск праекта суправаджаўся латарэяй з прызамі на суму больш за 1 млн долараў, сярод якіх было 10 уладальнікаў галоўнага прыза, якія атрымалі шанц пазмагацца за шакаладную фабрыку ў адным з будучых відэа [45]. У чэрвені 2022 года было выпушчана відэа, у якім Гордан Рамзі выступіў у ролі суддзі конкурсу на лепшы дэсерт і быў разыграны грашовы прыз у памеры 500 тыс. долараў[46][47].
25 кастрычніка 2019 года, а 19:00 (UTC) Джымі разам з былым інжынерам NASA і ютуберам Mark Rober арганізавалі сумесны праект па зборы сродкаў на высадку 20000000 дрэў на YouTube. Яны сцвярджаюць, што ахвяравалі 20 000 000 долараў у фонд Arbor Day Foundation, які займаецца пасадкай дрэў. Іх пасадзяць не раней за 2022 год. 19 снежня, гэтага ж года мэта ў 20 000 000 долараў была перавышана.[48][49]
У траўні 2018 года Дональдсан быў падвергнуты крытыцы з боку Тэйлар Лорэнц з The Atlantic за яго нібыта гамафобныя твіты. У адказ ён заявіў: «Я ні ў якім разе нікога не абражаю, што б я ні рабіў»[29].