Mystacina tuberculata |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Mystacina tuberculata |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Mystacina tuberculata Gray, 1843
|
|
Mystacina tuberculata — від кажаноў сямейства Mystacinidae.
Краіны распаўсюджання: Новая Зеландыя. Жыве ў лясах ад ўзроўню мора да лініі дрэў каля 1100 м.
Агульная даўжыня 6—8 см, размах крылаў ад 28 да 30 см, хвост ўсяго 12 мм. Вага ад 10 да 22 грамаў. Вушы завостраныя. Футра тоўстае, шаравата-карычневае зверху і бледнае знізу. Ногі кароткія.
Харчуюцца членістаногімі, насякомымі, садавіной, нектарам і пылком. Вядуць начны лад жыцця, праводзячы дзень у дуплах дрэў. У асноўным жывуць паасобку, але калоніі больш за сто асобін не з’яўляецца рэдкасцю.