Nestlé

Nestlé
Штаб-кватэра «Nestle»
Штаб-кватэра «Nestle»
Тып кангламерат, прадпрыемства, публічная кампанія, multinational corporation[d] і вытворца харчавання[d]
Лістынг на біржы Швейцарская біржа
Заснаванне 1866
Заснавальнікі Анры Нестле[d]
Краіна
Адрас
Ключавыя постаці Пітэр Брабек (старшыня савета дырэктараў), Пол Булке (галоўны кіраўнік)
Галіна харчовая прамысловасць
Прадукцыя Nescafé, Nesquik[d], пітная вада[d], Nestea[d], El Chaná[d], Nespresso[d], Vascolet[d] і Café El Águila[d]
Уласны капітал
  • 42 млрд Fr (31 снежня 2022)[3]
Абарот
  • 93 млрд Fr (2023)[4]
Аперацыйны прыбытак
  • 14,1 млрд Fr (2023)[4]
Чысты прыбытак
  • 11,2 млрд Fr (2023)[4]
Актывы
  • 135 млрд Fr (31 снежня 2022)[3]
Капіталізацыя
  • 286 млрд Fr (31 снежня 2022)[5]
Колькасць супрацоўнікаў 308,000 (2018)
Дэвіз Якасць прадуктаў, якасць жыцця
(Good food, good life)
Даччыныя кампаніі Nestlé Waters[d], Nestlé (United States)[d], Nestlé (Canada)[d], Orion[d], Osem (company)[d], Froneri[d], Nestlé Česko[d], BlueTriton Brands[d], Nespresso[d], Nestlé Rossiya[d], Nestlé Deutschland[d], Nestlé India[d], Nestle España[d], Cereal Partners Worldwide[d], Unilac, Inc.[d], Tivall CZ[d], Rowntree's[d], Nestlé Pakistan[d], Blue Bottle Coffee Company[d] і Alcon[d]
Сайт nestle.com (англ.)

Nestlé S.A. (вымаўляецца Нэстле С. А.) — швейцарская транснацыянальная карпарацыя, якая займаецца вырабам прадуктаў харчавання і напояў. Штаб-кватэра арганізацыі размяшчаецца ў швейцарскім горадзе Вевэ ў кантоне Во. Кампанія з'яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам харчовых прадуктаў з 2014 года[6][7][8][9][10] як паводле прыбытку, гэта і паводле і іншых паказчыкаў. Яна заняла 64 радок у спісе Fortune Global 500 у 2017 годзе[11] і 33 радок у спісе Forbes Global 2000 найбуйнейшых публічных кампаній 2016 года[12].

Прадукцыя Nestlé ўключае дзіцячае харчаванне, медыцынскае харчаванне, ваду ў бутэльках, сухія сняданкі, каву і гарбату, кандытарскія вырабы, малочныя прадукты, марожанае, замарожаныя харчы, корм для хатніх жывёл і перакускі. Дваццаць дзевяць брэндаў кампаніі маюць гадавы аб’ём продажаў больш за 1 мільярд швейцарскіх франкаў[13]. Да іх ліку ўваходзяць Nespresso, Nescafé, Kit Kat, Smarties, Nesquik, Stouffer’s, Vittel і Maggi. Арганізацыя мае 447 заводаў, якія працуюць у 189 краінах свету. Персанал вытворцы налічвае каля 339 тысяч чалавек[14]. Акрамя таго, карпарацыя з'яўляецца адным з асноўных акцыянераў кампаніі L’Oreal, найбуйнейшай у свеце касметычнай кампаніі[15].

Nestlé была ўтворана ў 1905 годзе шляхам аб’яднання «Англійска-швейцарскай малочнай кампаніі», створанай у 1866 годзе братамі Джорджам і Чарльзам Пейджам, і кампаніяй «Малочная мука Анры Нэстле», фундацыя якой адбылася ў 1867 годзе швейцарскім прыдпрыёмнікам нямецкага паходжання Анры Нэстле[16]. Nestlé значна павялічыла сваю вытворчасць падчас Першай сусветнай вайны і зноў пасля Другой сусветнай вайны, пашырыўшы свае прапановы па-за межы ранняга згушчанага малака і дзіцячых сумесяў. Кампанія зрабіла шэраг карпаратыўных набыткаў, выкупіўшы долі ў шэрагу кампаніях пачынаючы з 1950-х гадоў.

Кампанія час ад часу сутыкаецца з крытыкай і байкотам, як праз ейную маркетынгавую кампанію дзіцячай сумесі як альтэрнатывы груднога гадавання ў развіваных краінах, дзе ёсць цяжкасці з забеспячэннем чыстай пітной вады, а таксама праз сувязі з прыцягненнем дзіцячай працы ў вытворчасці какавы.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Першапачаткова на лагатыпе кампаніі Nestlé была птушка і тры птушаняці ў гняздзе. У 1988 падчас чарговага рэбрэндынгу лагатып пазбавіўся аднаго птушаняці.

Зноскі