Onliner.by

Onliner.by
Выява лагатыпа
URL www.onliner.by
Камерцыйны Так
Тып сайта Інфармацыйны, каталог прадуктаў
Мова(-ы) руская і беларуская
Размяшчэнне сервера
Уладальнік ПУП «Онлайнер»
Пачатак працы 14 лютага 2001
Бягучы статус Актыўны
Рэйтынг Alexa 1 976[1]

Onliner.by — рускамоўны беларускі вэб-сайт пра лічбавую тэхніку, які змяшчае тэматычныя публікацыі, а таксама каталог лічбавай і побытавай электроннай тэхнікі. Паводле рэйтынгу кампаніі Alexa, Onliner.by уваходзіць у лік найбольш наведвальных сайтаў у Беларусі.[2]

На Onliner.by таксама размешчаны найбольш папулярны беларускі форум.[3]

Сайт адкрыўся 14 лютага 2001 года.

20 снежня 2014 года сайт быў выключаны з рэестра нацыянальнай даменнай зоны Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце Беларусі за парушэнне заканадаўства аб гандлю[4]. Увечары таго ж дня сайт аднавіў дзейнасць на домене Onliner.ru[5].

Паводле слоў намесніка міністра гандлю Беларусі Ірыны Наркевіч, міністэрства на працягу года неаднаразова выносіла папярэджанні сайту, падкрэcліўшы, што падобныя інтэрнэт-пляцоўкі спрыяюць таму, каб сегмент рынку захліснуў галапуючы скачок цэн. Галоўны рэдактар сайта Дзяніс Блішч у афіцыйнай заяве адказаў, што выступае за цывілізаванае развіццё інтэрнэт-гандлю і абарону правоў спажыўцоў, а таксама робіць усё, каб адпавядаць міністэрскім патрабаванням, у тым ліку па прасоўванні айчынных тавараў[6].

Кампанія ліквідавала ўсе парушэнні ў заканадаўстве аб гандлі, выяўленыя Мінгандлем, у сувязі з чым Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце даў указанне тэхнічнаму адміністратару вярнуць дамен Onliner.by у рэестр нацыянальнай даменнай зоны, што і было зроблена 6 студзеня 2015 года[7].

Палітычны крызіс 2020-х гадоў

[правіць | правіць зыходнік]

У час асвятлення пратэстаў у Беларусі 17 кастрычніка 2020 года была затрымана журналістка Дар’я Спявак. 19 кастрычніка 2020 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя — Алена Жывіца) прысудзіў ёй 13 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[8].

12 ліпеня 2021 года партал паведаміў пра адключэнне каментароў на сайце, бо рэдакцыя асцерагалася за сваю бяспеку і больш не магла гарантаваць бяспекі тым, хто выказваецца пад навінамі[9]. З 2021 г партал перастаў асвятляць вострыя ўнутрапалітычныя пытанні і сінаптычна апісваў СВА Расіі ва Украіне.

Зноскі