Pussy Riot | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | хардкор-панк, Oi! |
Гады | 2011 — цяперашні час |
Краіна | Расія |
Горад | Масква |
Адкуль | Масква |
Мова песень | рускі |
Склад | |
pussy-riot.livejournal.com/ | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Pussy Riot — расійскі фемінісцкі панк-рок-гурт, які арганізуе свае выступы ў фармаце нелегальных акцый у нетрадыцыйных месцах, напрыклад, такіх як станцыі маскоўскага метро, дахі тралейбусаў, следчы ізалятар паліцыі, Чырвоная плошча і храм Хрыста Збавіцеля.
Гурт створаны ў жніўні 2011 года і складаецца з некалькіх удзельніц, якія выступаюць пад псеўданімамі. І на выступах, і пры зносінах з прэсай удзельніцы гурта носяць вязаныя балаклавы, лёгкія яркія сукенкі і каляровыя калготкі.
Удзельніцы гурту выступаюць пад псеўданімамі, якімі яны часта мяняюцца адна з адной, носячы пры гэтым стракатыя вязаныя каляровыя маскі. Па словах удзельніц, гэта выклікана своеасаблівым вобразам гурта і каб прэса не фіксавала сваю ўвагу на якой-небудзь удзельніцы гурту. У гурце прысутнічаюць каля 10 пастаянных удзельнікаў і некалькіх дзясяткаў памагатых.
Гурт акцэнтуецца на выкананні песень у стылі Oi! і хардкор-панк. Сваімі натхняльнікамі і папярэднікамі ўдзельніцы гурту лічаць суфражыстак, эсэрак, Эмелін Панкхёрст і некаторых іншых творчых дзеячаў з феміністычнымі і суфражысцкімі перакананнямі[1].
21 лютага 2012 года гурт здзейсніў акцыю, дзякуючы якой стаў значна больш вядомым, чым раней.
Удзельніцы ўзбеглі на амбон і салею храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве, дзе паспрабавалі выканаць свае песні і ўвесь час хрысціліся. Песня «Богородица, Путина прогони!», якую ўдзельніцы паспрабавалі выканаць, крытыкуе сувязі патрыярха Кірыла (Гундзяева) з расійскімі спецслужбамі і кіраўніцтвам Расіі[2].
3 сакавіка 2012 па абвінавачванні ў хуліганстве ў сувязі з несанкцыянаваным выступам (названым гуртам «панк-малебнам») у храме Хрыста Збавіцеля, былі арыштаваныя Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна, а 16 сакавіка — Кацярына Самуцэвіч. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала арыштаваных вязніцамі сумлення.
Да вынясення прысуду абвінавачаныя ўтрымліваліся пад вартай. 17 жніўня 2012 года Хамоўніцкім раённым судом Масквы ўдзельніцы акцыі былі прызнаны вінаватымі ў хуліганстве па матывах рэлігійнай нянавісці і прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. 10 кастрычніка 2012 Маскоўскі гарадскі суд замяніў для Кацярыны Самуцэвіч рэальнае пакаранне на ўмоўнае. 23 снежня 2013 года Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна выйшлі на волю па амністыі, прынятай Дзярждумай Расіі да 20-годдзя канстытуцыі краіны.
Падчас фіналу Чэмпіянату свету па футболе 2018 актывісты групы «Pussy Riot», у ліку якіх былі Пётр Вярзілаў, Вераніка Нікульшына, Вольга Курачава выбеглі на поле «Лужнікоў» у Маскве з акцыяй «Міліцыянер уступае ў гульню». Яны былі ў параднай паліцэйскай форме і такім чынам пратэставалі супраць катаванняў і палітычных рэпрэсій у Расіі[3]. Удзельнікі былі затрыманыя і прысуджаныя да 15 сутак арышту, а таксама штрафу за нашэнне паліцэйскай формы.