Radom Air Show

Група «Red Arrows», Radom Air Show 2005
Група «Patrouille de France», Radom Air Show 2005

Radom Air Show (бел.: Радамскае авіяшоу) — авіяшоу, якое ладзіцца раз на два гады на аэрапорце Радам-Садкоў у Радаме (Мазавецкае ваяводства, Польшча). Першае авіяшоу было арганізавана ў 1991 годзе ў Познані. У 2001 годзе паказы перанеслі ў Радам. Падчас мерапрыемства маюць месца шоу нябеснай авіяцыі, выставы абсталявання, канцэрты, забавы для дзяцей і іншае.

У гісторыі шоу мелі месца два трагічныя выпадкі. Падчас авіяшоу 1 верасня 2007 года ў паветры падчас выканання акрабатычнай фігуры сутыкнуліся два польскія пілоты з групы «AZL Żelazny» з Зялёнай Гуры; пілоты загінулі. 30 жніўня 2009 года разбіўся беларускі самалёт-знішчальнік Су-27; абодва пілоты — палкоўнік Аляксандр Марфіцкі (намеснік камандуючага Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў ПВА) і палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч (намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ў Баранавічах) — не катапультаваліся і загінулі.[1]

Зноскі