Raspberry Pi | |
---|---|
| |
Канфігурацыя | |
Апаратная платформа | ARM11 [ARMv6] |
АС | Raspberry Pi OS (Debian), Fedora, Arch Linux, Gentoo, RISC OS, Android, Firefox OS, NetBSD, FreeBSD, Slackware, Tiny Core Linux |
Кошт | $ 25 (мадэль A), $ 35 (мадэль B і B+) |
Тып | аднаплатны камп'ютар |
Форм-фактар | нестандартны |
Распрацоўнік | Raspberry Pi Foundation |
Дзяржава | |
Год выпуску | 2012 |
Аператыўная памяць | 256 (Model A), 512 (Model B), 1024 (Model B+)Мб, інтэгравана ў CPU (частка рэзервавана відэакарткай) |
Пастаянная памяць | флэш картка MMC |
Аўдыё падсістэма | інтэгравана ў CPU |
Электрасілкаванне | microUSB, 5В, не менш за 700 мА |
Перыферыя | у камплекце адсутнічае |
Інтэрфейсы | HDMI, USB, відэа RCA, Stereo Jack 3.5 мм, Ethernet, UART, GPIO , JTAG, SPI, I2C, DSI, CSI |
Запамінальная прылада | карка памяці SD, MMC, microSD (у мадэлі B+) |
Вага | 45 г |
Памер | 85,6 × 53,98×17 мм |
Цэнтральны працэсар | |
Распрацоўшчык CPU | Broadcom |
Мадэль CPU | BCM2835 |
Тактавая частата CPU | 700 МГц («разагнаны» да 1ГГц) |
Відэа падсістэма | |
Распрацоўшчык GPU | Broadcom |
Мадэль GPU | VideoCore IV |
Raspberry Pi (['rɑːzbərɪ paɪ]?) — аднаплатны камп'ютар памерам з банкаўскую картку (памеры датычацца толькі друкаванай платы), першапачатковы распрацаваны як бюджэтная сістэма для навучання інфарматыцы. Пазней атрымаў нашмат болей шырокае ўжыванне і папулярнасць, чым чакалі яго аўтары. Выпускаецца ў трох версіях: «A» (256 Мб АЗП), коштам $ 25, «B» ($ 35, з ethernet, 512 Мб АЗП) і «B+» (ужо 1 Гб памяці, 1ГГц 4-ядравы працэсар). Распрацоўваецца Raspberry Pi Foundation.
У траўні 2011 года Дэвід Брэбэн прэзентаваў першы канцэпт Raspberry Pi памерам з USB-флэш-носьбіт.
У канцы ліпеня 2011 года была закончана і адпраўлена ў вытворчасць альфа-версія платы, а ўжо 12 жніўня Raspberry Pi Foundation атрымаў першую партыю прылад. Альфа-версія камп'ютара мела некаторыя тэставыя функцыі і дарагія дэталі, якія прыбралі з фінальнай версіі. Таксама канечная версія на 20 % менш і складаецца з чатырох пластоў, а не з шасці.
10 студзеня 2012 года кампанія аб'явіла аб пачатку вытворчасці першай партыі[1] з 10 тысяч плат мадэлі «B»[2].
29 лютага 2012 года пачаўся продаж плат мадэлі «B»[3].
16 ліпеня 2012 года распрацоўшчыкі праекта паведамілі аб скасаванні абмежаванняў на замову прылад Raspberry Pi «B».
14 снежня 2012 года Raspberry Pi «A» запушчаны ў вытворчасць.
Камп'ютар распаўсюджваецца цалкам сабраным на чатырохпластовай друкаванай плаце памерам з банкаўскую картку. Корпус у камплект пастаўкі не ўваходзіць. Можна замовіць як корпус асобна, так і прыладу з корпусам і без яго.
Raspberry Pi выпускаецца у дзвюх варыяцыях: мадэль «A» і мадэль «B». Першыя дзве версіі абсталяваны ARM11 працэсарам Broadcom BCM2835 з тактавай частатой 700 МГц і модулем аператыўнай памяці на 256МБ/512МБ, змешчаным тэхналогіяй «Package_on_package» непасрэдна на працэсары. Мадэль «B+» абсталявана чатырохядравым працэсарам ARM Cortex-A7 з частатой 900 МГц. Мадэль «A» абсталявана адным USB 2.0 портам, мадэль «B» — двума, у мадэлі «B+» іх чатыры. Таксама пачынаючы з мадэлі «B» прысутнічае порт Ethernet. Акрамя асноўнага ядра, BCM2835 змяшчае графічнае ядро з падтрымкай OpenGL ES 2.0, апаратнага паскарэння і FullHD-відэа і DSP-ядро. Адной з асаблівасцяў з'яўляецца адсутнасць гадзінніка рэальнага часу.
Вывад відэасігналу магчыма праз кампазітны раздым RCA альбо праз лічбавы HDMI-інтэрфейс. У мадэлі «B+» вывад аналагавага відэа і аўдыё сумашчаны ў чатырохвывадны 3.5мм TRRS раздым. Каранёвая файлавая сістэма, вобраз ядра і файлы карыстальніка змяшчаюцца на картцы памяці SD, MMC альбо SDIO.
Model A | Model B | Model B+ | |
---|---|---|---|
Прагнозны кошт: | US$25 (GBP £16) | US$35 (GBP £22) | |
SoC: | BCM2835 | ||
CPU: | 700 MHz ARM | 900 MHz ARM | |
GPU: | Broadcom VideoCore IV,[4] OpenGL ES 2.0, 1080p30 H.264 high-profile decode | ||
Памяць (SDRAM): | 256 MB | 512 MB | 1024 MB |
USB 2.0 парты: | 1 | 2 (via integrated hub) | 4 |
Відэа выхад: | Composite, HDMI | ||
Аўдыё выхад: | 3.5 mm jack, HDMI | ||
On-board storage: | SD/MMC/SDIO memory card slot | MicroSD memory card slot | |
On-board network: | None | 10/100 wired Ethernet | |
Low-level peripherals: | Up to 16 GPIO pins, SPI, I²C, UART[4] | 17 x [GPIO] | |
Real-time clock: | None | ||
Патрэбнае сілкаванне: | 500mA, (2.5 W) | 700mA, (3.5 W) | 600 mA (3.0 W) |
Крыніца сілкавання: | 5V micro USB | ||
Праграмнае забеспячэнне: | Debian GNU/Linux, Fedora, Arch Linux[5] | ||
ПЗ, якое падтрымліваецца: | Other FLOSS software (Iceweasel, KOffice, Python), RISC OS (shared source) |
Raspberry Pi працуе пад кіраваннем Windows CE[6] альбо свабодных аперацыйных сістэм Debian, Fedora, Gentoo[7], Arch Linux[8], RISC OS, AROS[9] ці FreeBSD. Акрамя таго, у базавую пастаўку ўключаны браўзер Iceweasel, офісны пакет KOffice і інтэрпрэтатар мовы Python. Таксама распрацавана АС Raspberry Pi OS, заснаваная на Debian і аптымізаваная пад Raspberry Pi[10]. Аперацыйная сістэма для пэнтэсту Kali Linux, таксама існуе ў версіі для ARM, у прыватнасці, на афіцыйным сайце даступна версія для Raspberry Pi. Для мадэлі B+ заяўлена падтрымка Windows 10.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012. Праверана 12 мая 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012. Праверана 12 мая 2014.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2014. Праверана 12 мая 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2014. Праверана 12 мая 2014.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)