Red | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||||
студыйны альбом Тэйлар Свіфт | ||||||||||
Дата выпуску | 22 кастрычніка 2012 | |||||||||
Запісаны | 2010-2012 | |||||||||
Жанр | кантры, кантры-поп | |||||||||
Працягласць | 65:11 | |||||||||
Прадзюсар | Макс Марцін, Шэлбак, Скот Барчэта, Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт, Джэф Бхаскар, Дан Хаф, Джэкнайф Лі, Макс Марцін, Бутч Уолкер, Дэн Уілсан | |||||||||
Лэйбл | Big Machine | |||||||||
|
||||||||||
Храналогія Тэйлар Свіфт | ||||||||||
|
Red — чацвёрты студыйны альбом амерыканскай кантры-спявачкі Тэйлар Свіфт, выпушчаны 22 кастрычніка 2012 года пад лэйблам Big Machine. За першы тыдзень продажаў у ЗША было куплена больш за 1,2 мільёна копій альбома — гэта самы вялікі паказчык продажаў за апошнія дзесяць гадоў. «Red» дэбютаваў на першым радку чарта Billboard 200 і заставаўся на першай пазіцыі ў US Billboard Top Country Albums ў агульнай складанасці 16 тыдняў. Таксама альбом стаў першым у чартах Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канады, Ірландыі і Новай Зеландыі.
Праца над альбомам пачалася яшчэ ў 2010 годзе. Тэйлар напісала дзевяць песень самастойна, а астатнія сем – разам з Максам Марцінам, Ліз Роўз, Дэнам Уілсанам, Эдам Шыранам і Гары Лайтбодзі. Натан Чэпман працаваў у якасці галоўнага прадзюсара альбома. У інтэрв'ю Натан сказаў, што гэта ён натхніў Свіфт на музычныя эксперыменты з хартленд-рокам, энэрджы і данс-попам, але таксама адзначыў, што стыль спявачкі ўсё роўна застаўся індывідуальным і традыцыйным.
Тэйлар Свіфт патлумачыла сэнс назвы альбома наступным чынам:
![]() |
Розныя эмоцыі, якія сустракаюцца ў гэтым альбоме, у асноўным характарызуюць бурныя, вар'яцкія, напружаныя моманты, перажытыя мной за апошнія два гады. Усе гэтыя эмоцыі — пачынаючы ад моцнай любові, моцнага расчаравання, рэўнасці, замяшання, усе яны — у маім успрыманні — чырвонага колеру... | ![]() |
Назва і вокладка дыска былі афіцыйна прадстаўлены 13 жніўня 2012, разам з рэлізам лід-сінгла «We Are Never Ever Getting Back Together».
Red быў выпушчаны 22 кастрычніка 2012 года ў ЗША, Вялікабрытаніі, Канадзе і Новай Зеландыі.
Краіна | Дата | Фармат | Лэйбл |
---|---|---|---|
Канада[1] | 22 кастрычніка 2012 | Deluxe | Universal Music Group|Universal Music |
Новая Зеландыя[2] | Standard | ||
Вялікабрытанія[3] | Deluxe | Mercury Records | |
ЗША[4] | Standard, deluxe | Big Machine Records | |
Італія[5][6] | 23 кастрычніка 2012 | Standard, deluxe | Universal Music |
Германія[7][8] | 26 кастрычніка 2012 | ||
Нідэрланды[9][10] | |||
Аўстралія[11] | Deluxe | ||
Францыя[12][13] | 5 лістапада 2012 | Standard, deluxe | Mercury Records |
Філіпіны[14] | Deluxe | MCA Music Inc. |
«Red» атрымаў у асноўным станоўчыя водгукі ад экспертаў. Джон Караманіка з газеты The New York Times сказаў, што альбом «Red» «менш дэталёвы і больш энергічны, чым звычайны стыль музыкі Свіфт», аднак ахарактарызаваў яго як «альбом, у якім Тэйлар перастае прыкідвацца, быццам яна звычайная дзяўчына; яна поп-мегазорка, у якой таксама ёсць свае клопаты». Газета The Times пахваліла «ўзнёслую» лірыку спявачкі, якая прысутнічае, у прыватнасці, у «задуменнай» кампазіцыі «All Too Well». Часопіс Rolling Stone быў рады, што «Тэйлар знайшла сябе».
Адзнакі крытыкаў:
Першым сінглам з альбома стала песня «We Are Never Ever Getting Back Together», якая заняла першае месца хіт-параду Billboard Hot 100. Яшчэ да свайго выхаду кампазіцыя за 50 хвілін заняла першае месца ў сінглавым чарце iTunes, пабіўшы папярэдні рэкорд (60 хвілін), што зрабіла «We Are Never Ever Getting Back Together» самай паспяховай песняй ў лічбавай гісторыі на той момант.[27][28] Сінгл таксама ўзначаліў чарты iTunes ў 32 краінах.[29] Акрамя таго, песня усталявала рэкорд па знаходжанню кантры-сінгла на першым месцы Billboard Hot 100 за апошнія 32 гады.
Другі сінгл «Begin Again» быў выпушчаны на ITunes 25 верасня 2012. Праз некалькі гадзін пасля рэлізу ў ITunes, ён заняў першае месца, стаўшы тым самым першым сінглам, які зрушыў песню Psy «Gangnam Style» на другі радок. Песня была прададзена тыражом 299 000 лічбавых копій у першы тыдзень продажаў і дэбютавала пад нумарам сем у Billboard Hot 100.
Кампазіцыя «I Knew You Were Trouble» была выпушчаная 27 лістапада 2012 года ў якасці трэцяга сінгла і дэбютавала з аб'ёмам продажаў больш за 400 000 копій, што зрабіла Тэйлар Свіфт першай спявачкай ў гісторыі лічбавай музыкі, чые дзве песні з альбома дасягнулі такога выніку. Песня дэбютавала пад нумарам тры ў Billboard Hot 100 з накладам у 416 000 копій у першы тыдзень. Сінгл стаў камерцыйна паспяховым з продажамі больш за тры мільёны копій у ЗША.
Чацвёртым сінглам стала кампазіцыя «22». Песня дэбютавала на дваццатым месцы ў Billboard Hot 100. Сінгл таксама трапіў у чарт Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі.
21 чэрвеня 2013 песня «Red» была выпушчаная пятым камерцыйным сінглам з аднайменнага альбома. Трэк дэбютаваў на вышэйшай пазіцыі чарта Hot Digital Songs, а ў хіт-парадзе Billboard Hot 100 размясціўся на 6-м радку. «Red» таксама быў зарэгістраваны ў Hot Country Songs і ў чартах іншых краін. 6 лістапада Тэйлар выконвала песню на цырымоніі ўручэння «Country Music Association Awards».
Апошнімі двума сінгламі з пласцінкі сталі дуэты: шостым — «Everything Has Changed» з Эдам Шыранам, сёмым — «The Last Time» з Гары Лайтбодзі.
Як частка рэкламнай кампаніі, прадстаўнікі 72 радыё-станцый па ўсім свеце прыляцелі ў Нэшвіл падчас першага тыдня выпуску альбома «Red», каб правесці індывідуальныя інтэрв'ю з Тэйлар. Акрамя гэтага, спявачка таксама наведала шмат ТБ-шоў і выступіла на цырымоніях ўзнагароджання ў ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Іспаніі і Аўстраліі.
«Red Tour» у падтрымку альбома пачаўся ў сакавіку 2013 года і ўключаў 86 канцэртаў у Паўночнай Амерыцы, Новай Зеландыі, Аўстраліі, Еўропе і Азіі. Эд Шыран удзельнічаў у турнэ па Паўночнай Амерыцы, дзе праспяваў «Everything Has Changed» разам са Свіфт. Сярод запрошаных гасцей (спяваўшых з Тэйлар дуэтам на розных канцэртах) былі Карлі Сайман, Tegan and Sara, Джэніфер Лопес, Люк Браян, Патрык Стамп (з гурта Fall Out Boy), Элі Голдзінг, Nelly, Сара Бареліс, Шэр Лойд, B.o.B, Гары Лайтбодзі, Train, Neon Trees, Flatts, Хантэр Хейз, Эмелі Санд і Сэм Сміт. Тур прыцягнуў больш за 1.7 мільёна фанатаў і сабраў больш за 150 мільёнаў даляраў.
Таксама Свіфт супрацоўнічала з многімі музыкамі. Напрыклад, яна выканала песню «As Tears Go By» разам з гуртам The Rolling Stones у Чыкага падчас іх тура 50 & Counting і праспявала песню «Highway Don't Care» разам з Цімам Макгро і Кітам Урбанам на цырымоніі ACM Awards 2013 года.
№ | Назва | Аўтар | Працягласць |
---|---|---|---|
1. | «State of Grace» | Taylor Swift | 4:55 |
2. | «Red» | Swift | 3:43 |
3. | «Treacherous» | Swift, Dan Wilson | 4:02 |
4. | «I Knew You Were Trouble» | Swift, Max Martin, Shellback | 3:39 |
5. | «All Too Well» | Swift, Liz Rose | 5:29 |
6. | «22» | Swift, Martin, Shellback | 3:52 |
7. | «I Almost Do» | Swift | 4:04 |
8. | «We Are Never Ever Getting Back Together»» | Swift, Martin, Shellback | 3:11 |
9. | «Stay Stay Stay» | Swift | 3:25 |
10. | «The Last Time» (разам з Гары Лайтбодзі) | Swift, Lightbody, Jacknife Lee | 4:59 |
11. | «Holy Ground» | Swift | 3:22 |
12. | «Sad Beautiful Tragic» | Swift | 4:44 |
13. | «The Lucky One» | Swift | 4:00 |
14. | «Everything Has Changed» (разам з Эдам Шыранам) | Swift, Sheeran | 4:05 |
15. | «Starlight» | Swift | 3:40 |
16. | «Begin Again» | Swift | 3:57 |
Deluxe edition | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Аўтар | Працягласць | ||||||
17. | «The Moment I Knew» | Swift | 4:46 | ||||||
18. | «Come Back... Be Here» | Swift, Wilson | 3:43 | ||||||
19. | «Girl at Home» | Swift | 3:40 | ||||||
20. | «Treacherous» (Original Demo Recording) | Swift, Wilson | 4:00 | ||||||
21. | «Red» (Original Demo Recording) | Swift | 3:47 | ||||||
22. | «State of Grace» (Acoustic Version) | Swift | 5:23 |
«Red» не прынёс Тэйлар ні адной узнагароды «Грэмі», хоць і атрымаў намінацыі ў чатырох катэгорыях. Песня «We Are Never Ever Getting Back Together» была намінаваная ў катэгорыі «Запіс года» на 55-й цырымоніі «Грэмі», у той час як сам альбом «Red» быў намінаваны ў катэгорыі «Альбом года» на 56-й цырымоніі. Тое ж самае адбылося і на штогадовай цырымоніі «Country Music Association», на якой альбом не атрымаў ні адной узнагароды з некалькіх намінацый. Аднак, Свіфт атрымала спецыяльную узнагароду «Pinnacle Award» «Асацыяцыі кантры-музыкі» за “унікальныя” ўзроўні поспеху. Прэмію Тэйлар асабіста ўручалі такія кантры-зоркі, як Цім Макгро, Фэйт Хіл, Кіт Урбан, Раскал Флаттс, Джордж Стрэйт і Брэд Пэйслі, у той час як Мік Джэггер, Джулія Робертс, Рыз Уізерспун, Этэль Кеннедзі і Джасцін Тымберлейк запісалі відэазварот.
Спявачка выйграла тры ўзнагароды «MTV Europe Music Awards» у 2012 годзе, уключаючы «Best Female» і «Best Live Act». Песня «I Knew You Were Trouble» выйграла ўзнагароду ў катэгорыі «Best Female» на цырымоніі 2013 «MTV Video Music Awards». Акрамя таго, Тэйлар была названая лепшай выканаўцай кантры («Best Female Country Artist)» на цырымоніі «American Music Awards» 2012 і выканаўцам года («Artist of the Year») на цырымоніі 2013 года. «Нэшвілская асацыяцыя аўтараў песень» («The Nashville Songwriters Association») узнагародзіла Свіфт прэміяй «Songwriter/Artist Award» ужо ў 5-ы і 6-ы раз на цырымоніях у 2012 і 2013 гадах.
Чарт (2012) | Пазіцыя |
---|---|
Australian Albums Chart[54] | 7 |
Canadian Albums Chart[55] | 2 |
Mexican Albums Chart[56] | 56 |
New Zealand Albums Chart[57] | 6 |
US Billboard 200[58] | 4 |
US Billboard Top Country Albums[59] | 1 |
US Billboard Digital Albums[60] | 4 |
Чарт (2013) | Пазіцыя |
Australian Albums Chart[61] | 24 |
New Zealand Albums Chart[62] | 15 |
US Billboard 200[63] | 2 |
US Billboard Top Country Albums[64] | 1 |
US Billboard Digital Albums[65] | 15 |
Чарт (2014) | Пазіцыя |
Australian Albums Chart[66] | 96 |
US Billboard 200[67] | 106 |
US Billboard Top Country Albums[68] | 24 |
Чарт | Пазіцыя |
---|---|
US Billboard 200[69] | 140 |