Resident Evil 4 | |
---|---|
![]() | |
Распрацоўшчык | Capcom Production Studio 4 |
Выдаўцы | Capcom |
Лакалізатары | Noviy Disk[d] і SoftClub[d] |
Частка серыі | Resident Evil[d] |
Дата выпуску | 11 студзеня 2005 |
Жанры | прыгодніцкі экшан, third-person shooter[d] і survival horror[d][1] |
Стваральнікі | |
Прадзюсары | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | GameCube, PlayStation 2, Windows, Wii, Java, Android, iOS, Zeebo, PlayStation 3, Xbox 360 |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня[2] |
Мовы інтэрфейсу | англійская[2], французская[2], нямецкая[2], іспанская[2] і італьянская мова[2] |
Носьбіты | аптычны дыск Nintendo[d], MiniDVD[d], DVD, Blu-ray Disc[d], лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d] |
Кіраванне | геймпад, камп’ютарная клавіятура, камп’ютарная мыш і сэнсарны экран[d] |
Афіцыйны сайт (яп.) |
Resident Evil 4 (з анг. — Прыстанак Зла 4), вядомая ў Японіі як Biohazard 4 (яп. バ イ オ ハ ザ ー ド 4 Баіо Хадза:до Фо, Біялагічная пагроза 4) — мультыплатформавая камп’ютарная гульня ў жанрах баявік ад трэцяй асобы і survival horror, чацвёртая частка серыяла «Resident Evil», распрацаваная студыяй «Capcom Production Studio 4» і выдадзеная вялікай колькасцю выдаўцоў, такімі як Capcom, Ubisoft, Nintendo Australia, Red Ant Enterprises і THQ Asia Pacific.
Гульня была выпушчаная 11 студзеня 2005 года ў Паўночнай Амерыцы, 27 студзеня ў Японіі, 18 сакавіка ў Еўропе для кансолі Nintendo GameCube[3].
Гісторыя чацвёртай часткі разгортваецца ў 2004 годзе, праз шэсць гадоў пасля падзей другой часткі. Леон Скот Кэнэдзі, ўрадавы агент, адпраўлены з місіяй у Еўропу. Яму трэба будзе выратаваць Эшлі Грэхэм, дачку Прэзідэнта ЗША, выкрадзеную таямнічым культам. Падарожжа ў сельскую вёску, якая знаходзіцца ў Іспаніі, абгортваецца сустрэчай з яе крыважэрнымі жыхарамі.[4]
Праз паўгода пасля выхаду арыгінальнага выдання, гульня была партавана на платформу «PlayStation 2». 25 кастрычніка версія для PlayStation 2 выходзіць у Паўночнай Амерыцы, 4 лістапада — ў Еўропе, 11 лістапада — ў Аўстраліі і 1 снежня — ў Японіі. У чэрвені 2007 гульня выйшла на «Wii» і Windows. HD-рэмастэрынг Resident Evil 4 у высокай выразнасці, з’явіўся 20 верасня 2011 года на платформах PlayStation 3 і Xbox 360[5].
Да ліпеня 2011 года, агульныя аб’ёмы продажаў Resident Evil 4 на ўсіх платформах дасягнулі адзнакі прыкладна 7 030 000 асобнікаў, што зрабіла яе самай паспяховай у серыі. У 2012 годзе гульня была занесеная ў кнігу Guinness World Records Gamer’s Edition, як самая прадаваная гульня жанру Survival Horror.
У 2014 годзе выйшла Resident Evil 4 Ultimate HD Edition — перавыданне Resident Evil 4 у HD для PC.
Гулец кіруе ад трэцяй асобы Леонам Скотам Кэнэдзі ў місіі па выратаванні дачкі Прэзідэнта Злучаных Штатаў, Эшлі Грэхэм. Гульнявы працэс засяроджаны на дзеяннях і перастрэлках з удзелам вялікіх груп ворагаў на адкрытых прасторах. Камера размяшчаецца ззаду персанажа (на ўзроўні плячэй) і дазваляе павялічваць маштаб карцінкі пры навядзенні зброі[6].
У адрозненне ад папярэдніх гульняў серыі, у чацвёртай частцы быў дададзены лазерны прыцэл, які дазваляе цэліцца ў розных напрамках і лёгка мяняць яго размяшчэнне ў любы час. Кулі ўздзейнічаюць на ворагаў, у залежнасці ад таго, куды яны патрапілі: стрэл у нагу можа прымусіць ворагаў спатыкнуцца, у той час як стрэлы ў рукі прымусяць іх выпусціў зброю[7].
Яшчэ адным новым аспектам Resident Evil 4 з’яўляецца ўключэнне кантэкстна-залежнага кіравання. Зыходзячы з сітуацыі, гулец можа ўзаемадзейнічаць з рознымі аспектамі навакольнага асяроддзя: спускацца па лесвіцы, выскокваць з акна або ўхіляцца ад варожай атакі. Таксама маюцца дынамічныя ўнутрагульнявыя відэа з элементамі QTE, у якіх гулец павінен націскаць кнопкі, якія паказваюцца на экране, каб выканаць дзеянні — такія як ухіленне ад падзення валуна або ў барацьбе з ворагам, каб герой выжыў. Падобныя сцэны ўключаны ў многія бітвы з босамі, дзе гулец павінен пазбягаць імгненных смяротных нападаў[8].
Сайт Metacritic выставіў выданням для GameCube і PlayStation 2 ацэнку 96 з 100 балаў[9][10]. Сюжэт і персанажы ў цэлым атрымалі добрыя водгукі. Грэг Касавін з Gamespot пахваліў агучку гульні, але адзначыў «нейкія нехарактэрна тупыя дыялогі» і некалькі недахопаў з графікай. Yahoo! Games заклікала кампанію Capcom дадаць пабольш дэталізацыі персанажам гульні[11][12].
Ацэнкі версіі для Microsoft Windows не так высокія, як у іншых выданняў. Выданне было моцна раскрытыкаваў за адсутнасць падтрымкі мышы, дрэннае кіраванне з клавіятуры, нізкаякасныя унутрагульнявыя відэа, праблемы з асвятленнем, а таксама неабходнасцю мець геймпад для геймплэя і больш дакладнага прыцэльвання. Нягледзячы на ўсе недахопы, гульня атрымала станоўчыя водгукі ад IGN і GameSpot[13][14].
Версія HD для Xbox 360 была ацэненая ў цэлым станоўча. Так, Teamxbox (IGN) выставіла выданню агульную ацэнку 8[15], а Xbox360Achievements — 89 (з 100)[16].
Гульня лічыцца адной з самых уплывовых гульняў 2000-х гадоў, у сувязі з тым, што дзякуючы ёй былі перагледжаны, па меншай меры, два жанры відэагульняў: жахі і баявік ад трэцяй асобы. Яна дапамагае зразумець жанр баявіка ад трэцяй асобы, уводзячы «апору на зрушэнне ракурсаў, што не хавае дзеянняў»[17]. Выгляд з-за пляча, уведзены ў гульню, у цяперашні час стаў стандартам у жанры баявік ад трэцяй асобы. Пачынаючы з Gears of War і заканчваючы такімі гульнямі як Batman: Arkham Asylum.[18] Акрамя таго, яна стала стандартам у плане «дакладнага прыцэльвання» для гульняў з баямі, напрыклад, Dead Space і Grand Theft Auto[19].
У гульні гэтак жа зроблена спроба перагляду жанру survival horror увядзеннем дакладнага прыцэльвання і падкрэслівання рэфлексаў[20], што пашырае геймплэй элементамі больш шырокага жанру баявік[21]. Аднак, гэта прымусіла рэцэнзентаў выказаць здагадку, што серыя Resident Evil адышла ад жанру survival horror[22][23], асновы якога яна заклала[24]. Іншыя буйныя серыі жанру рушылі ўслед яе прыкладу, развіваючы баявую сістэму для таго, каб паказаць пабольш дзеянняў. Гэта такія гульні як Silent Hill Homecoming[22] і Alone in the Dark, выпушчаныя ў 2008 годзе[25].
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
і |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
і |date=
(даведка)