SEAT | |
---|---|
ісп.: Sociedad Española de Automóviles de Turismo, S.A. | |
Тып | вытворца аўтамабіляў[d], даччыная вытворчасць[d], публічная кампанія і аўтамабільная марка[d] |
Заснаванне | 9 мая 1950 |
Заснавальнікі | Нацыянальны індустрыяльны інстытут[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | аўтамабіль |
Абарот |
|
Чысты прыбытак |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Volkswagen Group |
Даччыныя кампаніі | Cupra[d] |
Сайт | seat.com (англ.) |
«SEAT» (Sociedad Espanola de Automobiles de Turismo) — іспанская аўтамабілебудаўнічая кампанія; уваходзіць у склад канцэрна Volkswagen AG. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Барселоне.
Гісторыя іспанскіх аўта пачалася ў 1919 годзе. Тады італьянская кампанія Fiat адкрыла ў Іспаніі ў прыгарадзе Барселоны свой філіял. 13 лістапада 1953 года з канвеера сышоў першы аўтамабіль SEAT.
З 1972 года іспанскія гоншчыкі неаднаразова выступалі ў нацыянальных і еўрапейскіх ралійных чэмпіянатах.
У 1974 годзе выпускае двухмільённы SEAT.
У 1980 годзе Fiat адмовіўся павялічыць свой капітал у SEAT і спыніў 30-гадовае супрацоўніцтва з Seat.
30 верасня 1982 года была падпісана дамова аб супрацоўніцтве SEAT з канцэрнам Volkswagen AG, а 9 чэрвеня 1986 года Volkswagen набыў 51 % акцый іспанскай кампаніі. У 1990 годзе Volkswagen стаў паўнапраўным уладальнікам SEAT.
У 2018 годзе кампанія Seat абвясціла аб стварэнні асобнага брэнда «Cupra». Да таго такую прыстаўку неслі найбольш магутныя мадыфікацыі. Першай такой мадэллю ў 1996 годзе стала Seat Ibiza Cupra. Цяпер пад маркай Cupra на рынак выведзеныя спартыўныя і дынамічныя мадэлі, а таксама электрамабілі.
У верасні 2023 года кіраўнік Volkswagen Томас Шэфер абвясціў, што новых мадэляў пад імем «Seat» не будзе, а планы канцэрна звязаны з развіццём «Cupra». Пры гэтым гандлёвая марка «Seat» не будзе скасавана і для яе будзе знойдзена іншая роля[2].
Завод SEAT у Зона Франка ў Барселоне пачаў сваю дзейнасць у 1953 годзе і быў вытворчым комплексам, на якім былі пабудаваны першыя мадэлі SEAT — SEAT 1400 і SEAT 600.
У 1974 годзе SEAT купіў завод у Памплоне кампаніі Authi , якая займалася выпускам мадэляў брытанскіх марак Austin, Morris і Mini. Праз два гады Seat пачаў вырабляць тут свае мадэлі SEAT 124 і Panda, да якіх на кароткі перыяд часу далучыліся Lancia Beta HPE і Coupé. Калі супрацоўніцтва з Fiat было спынена і SEAT перайшоў пад кантроль Volkswagen Group, на заводзе ў Памплоне наладзілі вытворчасць Volkswagen Polo. На працягу 1993—1994 гадоў VW перанёс вытворчасць мадэляў SEAT у Мартарэль[3].
У Мартарэлі ўжо існаваў тэхнічны цэнтр СЕАТ, які быў пабудаваны ў 1973 годзе. Volkswagen інвеставаў амаль 250 мільярдаў песет у новы завод, які пачаў працу ў 1993 годзе. Першымі выпушчанымі тут мадэлямі сталі Ibiza другога пакалення і Cordoba. З 2011 года на заводзе таксама дзейнічае лінія, прызначаная для выпуску Audi, упершыню выкарыстаная пры вытворчасці першага пакалення Q3, а затым і A1 Sportback. Цяпер комплекс Мартарэль у Барселоне з’яўляецца адначасова штаб-кватэрай і галоўным еўрапейскім заводам SEAT. Агульная плошча — 2 800 000 кв. м.; колькасць супрацоўнікаў — 12 500 чал.; вытворчая магутнасць — 2400 аўтамабіляў у дзень, больш за 450 000 у год[4].